4 чэрвеня 2024, aўторак, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Мне давялося ўначы узняць на трывогу МЗС

103
Лукашэнка: Мне давялося ўначы узняць на трывогу МЗС

У правадыра склалася надзвычайная сітуацыя.

Правадыр Беларусі Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў нетраплянне фрыстайліста Антона Кушніра ў фінал спаборніцтваў на Алімпіядзе ў Пхенчхане.

«Наша федэрацыя спрабавала пасля гэтага падаць пратэст, перагаварыць па-добраму, па-добраму са сваімі калегамі ў Пхенчхане - міжнароднай федэрацыяй. Адказ быў ясна які. Мне давялося ўначы ўзняць на трывогу МЗС, задзейнічаць пасольства ў Рэспубліцы Карэя. Накіраваць неадкладна ўрадавую тэлеграму ў адрас Баха. Выказаў яму ўсё, як я думаю, у мяккай форме. Мы гэта ўсё апублікуем. Мы хаваць гэта не будзем», - цытуе дыктатара БелТА.

Ён адзначыў, што яму ўжо тэлефанавалі з офіса прэзідэнта МАК і паведамілі, што далі каманду разабрацца і прыняць захады. «Абурылася ўжо ўся грамадскасць спартыўная, ідуць сігналы, што гэта не нармальна», - сказаў Лукашэнка.

Напісаць каментар 103

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках