23 траўня 2019, Чацвер, 7:25
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Марш абураных беларусаў у Гомелі: гадавіна самага масавага пратэсту

1

Роўна год таму на вуліцы Гомеля выйшлі некалькі тысяч чалавек.

Роўна год таму, 19 лютага 2017 года, у Гомелі прайшла самыя шматлікая за апошнія гады пратэстная акцыя супраць дэкрэта аб так званых «дармаедах», нагадвае «Гомельская вясна».

Дэмакратычныя сілы правялі ў Гомелі акцыю супраць «дэкрэта аб дармаедах», нягледзячы на забарону гарадскіх уладаў.

Людзі былі настроеныя смела: скандавалі лозунгі «Сыходзь», «Лукашэнку і Ярмошыну ў адстаўку!». «Людзей знішчаюць гэтым дэкрэтам. Нават у Зімбабвэ такога няма. У Гомелі наогул няма працы! Адная вакансія дворніка на ўвесь горад», - казалі «дармаеды». Удзельнікі ўзнялі бел-чырвона-белыя сцягі. Часта гучаў лозунг: «Не дэкрэту нумар 3 - Лукашэнка сыходзь!».

Гэта першая масавая акцыя ў Гомелі з 2000-х гадоў, адзначыў праваабаронца Леанід Судаленка.

АЎТАР - ЛЕАНІД СУДАЛЕНКА, ФЭЙСБУК