10 траўня 2024, Пятніца, 15:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Невялікая колькасць спіртнога карысная для мозгу

14
Навукоўцы: Невялікая колькасць спіртнога карысная для мозгу

Біёлагі даследавалі дзеянне віна на цэнтральную нервовую сістэму.

Ужыванне невялікай колькасці віна і іншых спіртных напояў абараняе мозг ад развіцця запаленняў і дапамагае яго клеткам пазбаўляцца ад таксінаў, заяўляюць біёлагі ў артыкуле, апублікаваным у часопісе Scientific Reports (пераклад - ria.ru).

«Як правіла, працяглы прыём вялікай колькасці алкаголю шкодзіць працы цэнтральнай нервовай сістэмы, а не дапамагае ёй. З іншага боку, нам удалося паказаць, што невялікія дозы спіртнога з'яўляюцца карыснымі для здароўя мозгу, бо яны дапамагаюць яму чысціць сябе ад «смецця», - заявіла Майкен Недэргаард (Maiken Nedergaard) з універсітэта Рочэстара (ЗША).

Сёння навукоўцы ўсё часцей спрачаюцца аб тым, ці з'яўляецца алкаголь небяспечным для здароўя чалавека ва ўсякай колькасці, ці ж яго невялікае ўжыванне можа весці да спрыяльных наступстваў.

За апошнія тры гады адразу некалькі груп біёлагаў паказалі, што віно і многія іншыя лёгкія спіртныя напоі зніжаюць імавернасць інфаркту, дыябету і хваробы Альцгеймера. Іншыя навукоўцы, наадварот, заяўлялі пра тое, што алкаголь не звязаны з падвышанай працягласцю жыцця, як заяўлялі прадстаўнікі першай групы даследчыкаў.

Недэргаард і яе калегі знайшлі магчымае тлумачэнне гэтым розначытанням, назіраючы за тым, як алкаголь уплывае на працу так званай глімфатычнай сістэмы. Яна ўяўляе сабой набор з мноства каналаў унутры мозгу, якія часова ўзнікаюць паміж яго клеткамі падчас сну і дапамагаюць спіннамазгавой вадкасці «вымываць» усё бялковае смецце з нейронаў і выдаляць яго з нервовай тканіны.

У апошнія гады навукоўцы пачалі думаць, што парушэнні ў працы гэтай сістэмы «прамывання мозгу» могуць прыводзіць да масавай гібелі нейронаў і развіцця хваробы Альцгеймера, Паркінсона і цэлага шэрагу іншых нейрадэгенератыўных захворванняў. Сувязь паміж умераным ужываннем алкаголю і паніжанай імавернасцю развіцця хваробы Альцгеймера наштурхнула аўтараў артыкула на думку, што спіртное можа ўздзейнічаць на гэтыя каналы.

Узяўшы гэту ідэю на разгляд, Недэргаард і яе калегі набылі некалькі дзясяткаў мышэй, падзялілі іх на дзве групы і прасачылі за тым, як вялікія і невялікія дозы алкаголю будуць уплываць на якасць «прамывання» іх мозгу.

Як паказалі гэтыя доследы, рэгулярнае ўжыванне вялікіх порцый алкаголю выклікае запалення ў мозгу і перашкаджае нармальнай працы астрацытаў - дапаможных клетак мозгу, якія адыгрываюць ключавую ролю ў фармаванні каналаў глімфатычнай сістэмы. Гэтыя парушэнні ў рабоце сістэмы ачысткі мозгу адбіваліся і на паводзінах жывёл - яны значна горш запаміналі новую інфармацыю і кантралявалі свае рухі, чым непітушчыя асобіны.

З іншага боку, рэгулярнае ўжыванне невялікіх доз спіртнога, эквівалентных прыкладна дзвюм шклянкам віна на дзень, наадварот, паскарала «прамыванне мозгу» і зніжала імавернасць развіцця запаленняў. Такія мышы, як адзначаюць навукоўцы, цямілі і рухаліся не горш, чым іх суродзічы з кантрольнай групы.

Такія вынікі эксперыментаў, як мяркуе Недэргаард і яе калегі, кажуць на карысць таго, што ўмераныя дозы спіртнога сапраўды могуць абараняць чалавека ад развіцця хваробы Альцгеймера, старэчай прыдуркаватасці і іншых праблем з мозгам. Разуменне механізму таго, як менавіта алкаголь абараняе мозг, як спадзяюцца навукоўцы, дапаможа зразумець, як можна дамагчыся таго ж эфекту іншымі шляхамі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках