11 траўня 2024, Субота, 4:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джо Байдэн заявіў пра гатоўнасць удзельнічаць у выбарах прэзідэнта ЗША

1
Джо Байдэн заявіў пра гатоўнасць удзельнічаць у выбарах прэзідэнта ЗША
ДЖО БАЙДЭН

Былы віцэ-прэзідэнт ЗША правёў сустрэчу са сваімі прыхільнікамі.

Былы віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн можа вылучыць сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах у Злучаных Штатах у 2020 годзе. Пра гэта паведамляе Associated Press.

Ён правёў сустрэчу з прыхільнікамі, прысвечаную адкрыццю свайго новага дыпламатычнага цэнтра, дзе паведаміў, што ацэньвае свае шанцы на ўдзел у наступных выбарах прэзідэнта ЗША як рэальныя. Байдэн падкрэсліў, што яшчэ не прыняў канчатковай пастановы.

Экс-віцэ-прэзыдэнт ЗША дадаў, што гатовы прыняць прысутных на сустрэчы прыхільнікаў у сваю будучую каманду.

Удзельнікі сустрэчы ў каментары агенцтву паведамілі, што Байдэн будзе вымушаны вылучыць сваю кандыдатуру, калі да гэтага моманту не з'явіцца больш моцны кандыдат ад Дэмакратычнай партыі ЗША.

Associated Press піша, што сустрэча цэнтра была прыкметай, што Байдэн пазіцыянуе сябе ў якасці альтэрнатывы дзейнаму прэзідэнту Дональду Трампу. Так, былы віцэ-прэм'ер пачаў публічна асуджаць палітыку цяперашняга прэзідэнта.

Байдэн быў віцэ-прэзідэнтам ЗША са студзеня 2009 года да студзеня2017 года за былым прэзідэнтам Баракам Абамам. Да абрання віцэ-прэзідэнтам ён быў сэнатарам ЗША ад штата Дэлавэр. Упершыню сэнатарам Байдэн стаў ва ўзросце 30 гадоў (мінімальны ўзрост у ЗША, каб стаць сэнатарам) і з тых часоў пераабіраўся ад штата Дэлавэр. У 1974 годзе рэдакцыя часопіса Time уключыла сэнатара Байдэна ў лік "200 асоб будучага, якія будуць рабіць гісторыю".

У траўні 2017 года Байдэн заявіў, што ніколі не ўважаў экс-дзяржсакратарку ЗША Гілары Клінтан за добрую кандыдатку ў прэзідэнты. "Я ўважаў сябе за добрага кандыдата", - адзначыў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках