11 траўня 2024, Субота, 3:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне пачалося галасаванне наконт «вялікай кааліцыі»

У Нямеччыне пачалося галасаванне наконт «вялікай кааліцыі»

У ім возьмуць удзел звыш 463 тысяч чалавек.

Усе чальцы Сацыял-дэмакратычнай партыі (СДП) у аўторак, 20 лютага, пачынаюць галасаваць аб «вялікай кааліцыі» паміж СДП і хрысціянскімі дэмакратамі.

Пра гэта паведамляе Deutsche Welle.

«Агулам у галасаванні змогуць узяць удзел звыш 463 тысяч чалавек. Галасаванне будзе праходзіць праз пошту і прадоўжыцца да канца 2 сакавіка. На выходных, 3-4 сакавіка, у штабе СДП у Бэрліне падлічаць канчатковыя вынікі», - гаворыцца ў паведамленні.

Як піша выданне, вынікі галасавання сацыял-дэмакратаў складана прадбачыць. На з'ездзе партыі ў студзені толькі 56 адсоткаў дэлегатаў выявілі падтрымку перамовам аб «вялікай кааліцыі», а значная колькасць чальцоў моладзевага крыла партыі выказалася супраць.

Тым часам рэйтынгі СДП упершыню апусціліся ніжэй за ўзровень падтрымкі правапапулісцкай «Альтэрнатывы для Нямеччыны» (АДН). Згодна з вынікамі апошняга апытання INSA, апублікаванага ў панядзелак, 19 лютага, у той час, як рэйтынг АДН складае 16 адсоткаў падтрымкі, СДП мае толькі 15,5 адсотка. Пры гэтым рэйтынг ХДУ вырас на два адсоткавыя пункты - да 32 адсоткаў. Свабодная дэмакратычная партыя страціла 1,5 адсоткавага пункта і мае амаль 9 адсоткаў падтрымкі. Пазіцыі Левых (11 адсоткаў) і Зялёных (13 адсоткаў) засталіся без змен.

Нагадаем, спробы сфармаваць урад у Нямеччыне доўжацца ўжо чатыры месяцы. На выбарах у верасні 2017 года СДП атрымала самы горшы з 1949 гады вынік - 20,5 адсотка галасоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках