11 траўня 2024, Субота, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь заняла пятае месца ў біятлонным міксце на АГ 2018

12
Беларусь заняла пятае месца ў біятлонным міксце на АГ 2018
Фота: Reuters

Перамогу атрымала каманда Францыі.

Нацыянальная каманда Беларусі ў біятлоне заняла пятае месца ў змешанай эстафеце на Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане, паведамляе tut.by.

Паводле яе правіл два першыя этапы праходзяць жанчыны, а два апошнія - мужчыны.

Надзея Скардзіна ўпэўнена прайшла першы этап, не дапусціўшы ніводнага пудла. Беларуская біятланістка перадала эстафету восьмай у трох секундах ад чацвёртага месца.

Дар'я Домрачава выдатна выступіла на сваім этапе. Срэбраная прызёрка Алімпіяды 2018 выкарыстала ў суме адзін дадатковы патрон і перадала эстафету Сяргею Бачарнікаву на трэцім месцы.

Склад мужчынскага дуэта беларускай каманды саступаў большасці канкурэнтаў, але на гэты раз яны на высокім узроўні прайшлі сваю частку дыстанцыі.

Сяргей Бачарнікаў скарыстаўся адным дадатковым патронам і скончыў этап на пятым месцы. З тым жа вынікам стральбы прайшоў дзве мяжы і Уладзімір Чапелін. Гэта дазволіла нашай нацыянальнай камандзе заняць пятае месца, апярэдзіўшы сярод іншых Украіну, Чэхію, ОАР (Расею), Аўстрыю, Швэцыю.

Перамогу ж атрымала каманда Францыі (Доран-Абер, Бескон, Дэсцье, М. Фуркад). Другое месца заняла Нарвегія (Олсбю, Экхоф. Й. Бё, Свэнсан), а трэцяе - Італія (Вітоці, Вірэр, Хофер, Віндзіш).

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках