4 траўня 2024, Субота, 9:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На наступным тыдні будзе да 22 марозу

1
На наступным тыдні будзе да 22 марозу

Сапраўдная зіма прыйдзе толькі ва ўсходнія раёны Беларусі.

Каляндарная зіма канчаецца, усяго тыдзень застаецца да сакавіка, але расслабляцца рана: апошні зімовы месяц апраўдае сваю назву і развітаецца лютымі маразамі, піша kp.by.

Яны пачнуць узмацняцца ўжо з сённяшняга дня, тэмпература паветра прадоўжыць апускацца найбліжэйшыя выходныя (уначы на ўсходзе Беларусі - да мінус 17, удзень - да 13 марозу), і дасягне піка ў аўторак. У начныя гадзіны чакаецца да мінус 22 градусаў, удзень - да мінус 14. Такое надвор'е беларускі Гідрамет прагназуе ў Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях.

У цэнтральных раёнах будзе крыху цяплей, напрыклад, у Менску начамі - да мінус 19, удзень - да мінус 12. А на захадзе краіны яшчэ цяплей: да мінус 12 у начныя гадзіны і блізу 6-8 градусаў марозу удзень.

Прагноз - папярэдні, сачыце за паведамленнямі сіноптыкаў ў наступныя дні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках