4 траўня 2024, Субота, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пабіты тэмпературны рэкорд зімы

У Беларусі пабіты тэмпературны рэкорд зімы

У Езярышчы ўночы было мінус 26.

Мінулай ноччу ў Беларусі зарэгістравалі абсалютны тэмпературны мінімум цяперашняй зімы. У гарадскім пасёлку Езярышча на поўначы Віцебскай вобласці ўночы 22 лютага ртутны слупок апускаўся да 26,4 градуса, піша kp.by. Паветра астыла тут крыху больш, чым напярэдадні прагназавалі сіноптыкі.

Агулам 20-градусныя маразы перажылі ў ноч на чацвер у некалькіх раёнах Віцебскай вобласці сярод іх Докшыцкі і Верхнядзвінскі. А цяплей за ўсё гэтай ноччу было ў паселішчы Васілевічы Гомельскай вобласці - усяго мінус 4,4 градуса.

Нагадаем, лютыя маразы ідуць у Беларусь і найбліжэйшыя дні на ўсходзе краіны тэмпература будзе апускацца ніжэй за мінус 20 градусаў. Чакаецца, што арктычнае паветра пачне адступаць з серады.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках