4 траўня 2024, Субота, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэахіт: Біла Гейтса прымусілі адгадваць кошты прадуктаў дзеля смеху

2
Відэахіт: Біла Гейтса прымусілі адгадваць кошты прадуктаў дзеля смеху
Біл Гейтс

Адзін з найбагацейшых людзей свету паўдзельнічаў у камедыйным шоў.

Заснавальнік кампаніі Microsoft і адзін з найбагацейшых людзей планеты Біл Гейтс стаў удзельнікам камедыйнага «Шоў Элен Дэджэнэрас» і рассмяшыў усіх прысутных. Мільярдэру было прапанавана згуляць у гульню з угадваннем коштаў прадуктаў у амерыканскіх крамах, піша lenta.ru.

Гейтса папрасілі назваць кошты пяці тавараў, якія можна сустрэць у кожнай амерыканскай краме: Rice-A-Roni (сумесь з рысу, вермішэлі і прыправаў, падобная на плоў), капсулы для мыцця Tide, зубную нітку, піца-ролы (замарожаныя паўфабрыкаты, падобныя на вялікія пельмені з начыннем з піцы) і сырную талерку (гатовая сырная сумесь для начос).

Мільярдэр папярэдзіў, што сам не хадзіў у краму «надта даўно». Яму ўдалося не без дапамогі залы адгадаць кошты двух з пяці прадуктаў - зубную нітку і сырную талерку, аднак у астатніх выпадках ён завышаў або заніжаў крамны кошт тавараў у некалькі разоў. Агулам мільярдэр быў моцна здзіўлены нізкімі коштамі ежы.

Часопіс Forbes змясціў Біла Гейтса на першае месца ў спісе найбагацейшых людзей Амерыкі. Ягонае багацце ацэньваецца больш чым на 91 мільярд даляраў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках