4 траўня 2024, Субота, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дар'я Домрачава: Я проста невыказна шчаслівая!

25
Дар'я Домрачава: Я проста невыказна шчаслівая!
ДАР'Я ДОМРАЧАВА
ФОТА: REUTERS

Вядомая беларуская біятланістка падзялілася эмоцыямі пасля перамогі жаночай каманды ў эстафеце на АГ 2018.

Лідар каманды Беларусі Дар'я Домрачава падзялілася эмоцыямі пасля перамогі жаночай каманды ў эстафеце на Алімпіядзе ў Пхенчхане, паведамляе «Прессбол».

- Эмоцыі перапаўняюць. Можа, я не да канца ўсведамляю тое, што адбылося. Мы думалі, што подыум магчымы, але ніхто не спадзяваўся, не разлічваў на золата. Я проста невымоўна шчаслівая таму, што мы сёння на першай ступені п'едэстала, ўдзячная дзяўчатам за тую працу, што яны прарабілі. Гэта нешта неверагоднае!

Калі Дынара Алімбекава сыходзіла першай са стрэльбішча, вядома, у мяне па скуры пабеглі мурашкі. Разумела, што цяпер уся адказнасць кладзецца на мае плечы і я проста абавязаная падтрымаць паспяховы пачатак. Калі на апошнім стральбішчы заставаліся тры патроны на тры незакрытыя мішэні, наступіла праверка ўсяго майго біятлоннага прафесіяналізму. На шчасце, мне ўдалося справіцца з гэтымі мішэнямі, падарыць радасць заўзятарам.

Няма слоў... Дагэтуль не веру, што да фіналу такой няпростай для нас Алімпіяды, калі столькі складанасцяў прыйшлося пераадолець цягам першых гонак, нам, нарэшце, удалося пасябраваць з гэтым ветрам, з гэтымі варункамі надвор'я, з гэтым Пхенчханом. Сёння золата наша! Файна!

- Уле-Эйнар Б'ёрндален ужо павіншаваў?

- Так, ён ужо павіншаваў мяне і ўсіх дзяўчат. Сёння ён падтрымліваў нас на трасе, і гэта, напэўна, таксама прынесла нейкі поспех. Першы раз ён з'явіўся на трасе, калі я здабыла срэбра, і мы пастанавілі, што ў чацвер ён абавязаны выходзіць на трасу зноў, падтрымліваць нас там.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках