25 красавiка 2024, Чацвер, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тамара Сяргей: Мы самі будзем вызначаць, якую інфармацыю хочам атрымліваць

2
Тамара Сяргей: Мы самі будзем вызначаць, якую інфармацыю хочам атрымліваць
ТАМАРА СЯРГЕЙ

Блакаваннем «Хартыі-97» улада паказала, што яна ў сабе не ўпэўненая.

Пра гэта заявіла юрыстка, каардынатарка ініцыятывы «Супраць беззаконня ў судах і пракуратуры» Тамара Сяргей, каментуючы блакіроўку на тэрыторыі Беларусі сайта Charter97.org:

- Ведаеце, усякая блакіроўка, абмежаванне людзей у атрыманні інфармацыі - гэта на шкоду нашай краіне. Я не раз чула на самых высокіх узроўнях, што беларусы - вельмі адукаваныя, а гэта азначае, што мы самі можам вызначыць, якую інфармацыю хочам атрымліваць, а якую не.

Калі я даведалася, што сайт Charter97.org заблакаваны, то адразу падумала, што гэта сведчыць пра тое, што ўлада ў сабе не ўпэўненая і чагосьці баіцца. Відавочна, што блакаванне «Хартыі-97» кажа пра тое, што далёка не ўсё добра ў дзяржаве.

Cайт Charter97.org заблакавалі тады, калі ў Беларусі расейскія сродкі масавай інфармацыі пачуваюцца, як дома. Гэта вельмі небяспечна для нас. Блакаванне незалежнага сайта будзе толькі спрыяць узмацненню гэтага «камфорту».

Я не бачу правядзення ў краіне рэальнай нацыянальнай палітыкі, бо толькі тады ў Беларусі будзе бяспечна.

Афіцыйна існуе дзяржава пад назвай Рэспубліка Беларусь. Але, на жаль, нягледзячы на дзесяцігоддзі нібыта незалежнай дзяржавы, мы дагэтуль не маем нацыянальнай палітыкі, якая павінна пачынацца з нараджэння дзіцяці і прадаўжацца ў дзіцячым садку, школе, ВНУ. Яна павінна напаўняць усё жыццё чалавека.

Рэальнасць жа такая, што расейскія СМІ, расейская нацыянальная палітыка адчуваюць сябе ў Беларусі вельмі ўпэўнена і спакойна.

Хачу падкрэсліць, што ў краіне датуль будуць блакаваць незалежныя медыя, пакуль не будзе праводзіцца нацыянальная беларуская палітыка.

Я салідарная з камандай сайта Charter97.org і яго чытачамі. Я сама ў канцы дня, перад сном, заўсёды чытаю на «Хартыі-97» усю стужку падзей, якія адбыліся ў Беларусі і свеце. Гэта вельмі важна і каштоўна. Ведаю, што вельмі многія робяць таксама. Асабіста я вельмі нават люблю чытаць навіны, звязаныя са здаровым ладам жыцця.

Адназначна, блакаванне Charter97.org - страты для вельмі многіх. У нашай грамадзянскай ініцыятыве літаральна ўсе, хто мае кампутар, з'яўляюцца чытачамі «Хартыі-97».

Вяртайцеся!

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.

Абысці блакаванне можна, і вось інструкцыі:

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

- Чытайце «Хартыю-97» у сацыяльных сетках

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках