18 траўня 2024, Субота, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Тунісе затрыманае расейскае судна з бронетэхнікай

24
У Тунісе затрыманае расейскае судна з бронетэхнікай

Як мяркуецца, тэхніка прызначалася для распальвання канфлікту ў Лівіі.

У Тунісе затрымалі судна з грузам зброі з Расеі, паведамляе Newsru.com са спасылкай на замежныя СМІ. Адзначаецца, што мясцовыя сілавыя органы выявілі на борце кантэйнеры з вайсковай транспартнай тэхнікай. На думку сілавікоў, зброя прызначалася для незаконных узброеных фармаванняў, і цяпер справай займаецца антытэрарыстычнае падраздзяленне Мінюста, піша сайт newsader.com.

На борце 24 незарэгістраваныя кантэйнеры, у якіх вайскоўцы, якія абследавалі груз, знайшлі бронеаўтамабілі, БМП, бульдозеры, медыцынскую тэхніку, электрагенератар, вайсковую ўніформу, рацыі і абсталяванне для спадарожнікавай сувязі. На думку сілавікоў, гэтае абсталяванне прызначанае для стварэння ваеннага лагеру.

Першапачаткова карабель накіроўваўся ў Камерун, аднак праз паломку зайшоў 15 лютага ў порт Сфакса, заявіў прадстаўнік мытні Хашэмі Занед.

Раней на дзіўны маршрут Ural, які выйшаў з Новарасійска, звяртаў увагу "Марскі Бюлетэнь".

"Вельмі дзіўным з'яўляецца маршрут судна, якое выйшла з Новарасійска прызначэннем на Камерун, – піша галоўны рэдактар Міхаіл Вайтэнка. – Нейкія праблемы ўзніклі ў яго ў Іанічным моры 9 лютага, але судна перасекла малым ходам амаль усё Іанічнае мора – само сабой дзіўна, таму што яму з портам прызначэння ў Камеруне ў Іанічным моры няма чаго было ўвогуле рабіць. Далей – цікавей. Судна павярнула на поўдзень і падышло да лівійскага ўзбярэжжа, дзе зноў задумалася і некаторы час курсіравала на малых хуткасцях. Потым яно рушыла да Трыпалі, там зноў задумалася, пакуль нарэшце 13 лютага не легла на канчатковы курс да Сфакса".

Паводле звестак Вайтэнкі, судна належыць турэцкай кампаніі і ходзіць пад сцягам Панамы, аднак назва "надта ўжо не турэцкая".

Адзначаецца, што экіпаж судна затрыманы, аднак яго нацыянальнасці не агучваюць. Учыненыя 20 лютага спробы расейскіх амбасадараў патрапіць на судна не мелі плёну.

У сваю чаргу супрацоўнік амбасады Расеі ў Тунісе паведаміў, што дыппрадстаўніцтва займаецца суднам з Новарасійска, затрыманым уладамі гэтай краіны, паведамляе РІА Навіны.

"Наколькі я ведаю, нашы супрацоўнікі ездзілі туды, але сітуацыя яшчэ да канца не развязалася. Займаецца консульскі аддзел амбасады", – сказаў ён агенцтву, дадаўшы, што "сітуацыя з суднам не зусім такая, як яна апісаная ў Марскім бюлетэні".

Для распальвання канфлікту ў Лівіі?

"Блізкаўсходнія СМІ не выключаюць магчымасці таго, што зброя прызначалася Лівіі, нейкаму сяброўскаму да РФ палявому камандзіру, таму, хто наведваў авіяносец Адмірал Кузняцоў", – выказаў меркаванне Вайтэнка.

"Камандзірам", пра якога кажа аглядальнік, з'яўляецца фельдмаршал Халіфа Хафтар – вярхоўны галоўнакамандавальнік узброенымі сіламі, лаяльнымі да парламента Лівіі. Ён апаніруе кіраўніку Урада нацыянальнага адзінства Фаезу Сараджу, якога падтрымлівае Захад і сусветную супольнасць.

У 2016 годзе Хафтар двойчы прыязджаў з візітам у Маскву, сустрэўшыся з міністрам абароны Сяргеем Шайгу, сакратаром Рады бяспекі РФ Мікалаем Патрушавым, а таксама з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым. Пазней з'явіліся паведамленні, што Масква размесціла ў Лівіі спецназ.

У студзені 2017 года, прасоўваючыся на поўдзень Лівіі, сілы Хафтара сутыкнуліся з сіламі, лаяльнымі Ураду нацыянальнага адзінства, які Хафтар не прызнае. Неўзабаве пасля гэтага – у жніўні 2017 году – камандзір правёў новыя перамовы з Лаўровым і Шайгу з нагоды ваеннай дапамогі з боку РФ.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках