18 траўня 2024, Субота, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі праходзяць маршы памяці Барыса Нямцова

У Расеі праходзяць маршы памяці Барыса Нямцова
БАРЫС НЯМЦОЎ

Мітынгі праходзяць напярэдадні трохгадовай даты забойства Нямцова ў цэнтры Масквы.

У Маскве, Санкт-Пецярбургу і іншых гарадах Расеі ў нядзелю праходзяць дэманстрацыі ў памяць забітага апазіцыйнага палітыка і былога намесніка прэм'ер-міністра РФ Барыса Нямцова, піша "Настоящее время".

Мітынгі праходзяць напярэдадні трохгадовай даты забойства Нямцова ў цэнтры Масквы. Яго застрэлілі на мосце ля Крамля 27 лютага 2015 года.

У Новасібірску ў Маршы Нямцова ўдзельнічалі больш за сто чалавек. Яны прайшлі па цэнтры горада і ўсклалі кветкі да помніка ахвяраў палітычных рэпрэсій, паведамляе "Сибирь.Реалии".

Калона прайшла па бульвары на цэнтральнай вуліцы горада, Чырвоным праспекце. Людзі неслі ў руках гваздзікі, партрэты палітыка, плакаты з лозунгамі "Забіты махлярамі і зладзеямі", "Мне страшна, але я не баюся", "Тэрарызм з боку сілавікоў забівае будучыню нашай краіны".

У ліпені 2017 года маскоўскі суд прызнаў вінаватымі ў забойстве Нямцова пяцярых нараджэнцаў Чачні і прысудзіў іх да доўгіх тэрмінаў турэмнага зняволення. Аднак сваякі і паплечнікі Нямцова мяркуюць, што забойства было замоўленае на больш высокім узроўні. Яны сцвярджаюць, што правасуддзе не адбудзецца да таго часу, пакуль чалавек ці людзі, якія загадалі забіць Нямцова, не будуць вызначаныя і пакараныя паводле закона.

Запланаваныя 25 лютага дэманстрацыі праходзяць праз некалькі дзён пасля таго, як мэр Масквы абвясціў, што ў гонар Нямцова будзе ўсталяваная мемарыяльная дошка на доме, дзе ён жыў.

Мэр Масквы Сяргей Сабянін 22 лютага напісаў у Твітары, што пастанова пра ўсталяванне мемарыяльнай дошкі была прынятая на просьбу кандыдаткі ў прэзідэнты Ксеніі Сабчак.

Улады Масквы раней перашкаджалі актывістам усталёўваць аналагічную шыльдачку на мосце, дзе быў застрэлены Нямцоў. Прыхільнікі Нямцова стварылі там часовы мемарыял забітаму палітычнаму дзеячу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках