24 траўня 2024, Пятніца, 7:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК пракаментаваў смерць дзяўчыны ў менскім гандлёвым цэнтры

11
СК пракаментаваў смерць дзяўчыны ў менскім гандлёвым цэнтры
Фото: Максим Тарналицкий

Следчыя высвятляюць акалічнасці справы.

Афіцыйная прадстаўніца ўстановы Юлія Ганчарова напісала ў «Фэйсбуку», што камера відэаназірання падзення не зафіксавала.

Следчыя высвятляюць акалічнасці смерці 28-гадовай дзяўчыны ў гандлёвым цэнтры «Дана Мол» у Менску, піша tut.by.

– Паводле атрыманых звестак 24 лютага блізу 17 гадзінаў 30 хвілінаў у гандлёвым цэнтры з адрасам: г. Менск, вул. П. Мсціслаўца, 11 – 28-гадовая жыхарка сталіцы адчула сябе блага. Яна паведаміла пра гэта праз тэлефон свайму знаёмаму, які выклікаў ёй таксі. Кіроўца суправадзіў дзяўчыну ў аптэку, дзе яе самаадчуванне рэзка пагоршылася. Супрацоўнікі аптэкі і хуткай медыцынскай дапамогі праводзілі рэанімацыйныя мерапрыемствы, аднак выратаваць дзяўчыну не змаглі, – паведаміла афіцыйная прадстаўніца СК у Менску Марына Дранькова. – Першамайскім (г. Менска) раённым аддзелам Следчага камітэта паводле гэтага факта праводзіцца праверка. З мэтай высвятлення абставінаў таго, што здарылася, праведзены агляд месца здарэння, вывучаюцца відэазапісы камераў назірання гандлёвага цэнтра, апытваюцца відавочцы таго, што адбылося, і блізкія дзяўчыны. Для вызначэння дакладнай прычыны смерці прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

Нагадаем, вечарам 24 лютага ў гандлёвым цэнтры «Дана Мол» памерла дзяўчына.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках