24 траўня 2024, Пятніца, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пінскі АМАП са стральбой затрымліваў п'янага кіроўцу

2
Пінскі АМАП са стральбой затрымліваў п'янага кіроўцу

Кіроўца знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.

Паводле інфармацыі УДАІ Берасцейскага аблвыканкама, ноччу 24 лютага супрацоўнікам ДАІ і АМАП, якія дзяжурылі на тэрыторыі Пінскага раёна, паступіла інфармацыя пра тое, што ў напрамку вёскі Пасенічы рухаецца аўтамабіль маркі «Форд Сіера», кіроўца якога, магчыма, знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення, піша «Медиа-Полесье».

Міліцыянты выявілі падобны прыкметамі аўтамабіль у названай вёсцы на вуліцы Пінскай. Спроба спыніць яго не мела поспеху, кіроўца не рэагаваў на неаднаразовыя патрабаванні спыніцца і прадоўжыў рух на вялікай хуткасці ў напрамку аўтадарогі М-10 «Кобрын – Пінск – Гомель».

Праваахоўнікі ў ходзе пераследу пры дапамозе гучнай сувязі і гукавой сігналізацыі прадаўжалі патрабаваць спынення транспартнага сродку, ніякай рэакцыі не было.

Тады супрацоўнік АМАП для прымусовага спынення аўтамабіля выкарыстаў табельную зброю. Былі зробленыя два папераджальныя стрэлы ў паветра і тры прыцэльныя стрэлы ў колы «Форда», у выніку чаго было прастрэленае задняе левае кола аўтамабіля.

Неўзабаве паблізу вёскі Аснежыцы кіроўца спыніўся і быў затрыманы.

Парушальнікам быў 27-гадовы жыхар аграгарадка Парахонск. Пасля праходжання агляду канцэнтрацыя пароў этылавага спірту ў выдыханым паветры склала 1,73 праміле.

У дачыненні да кіроўцы былі складзеныя тры пратаколы пра адміністрацыйныя правапарушэнні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках