24 траўня 2024, Пятніца, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Следам за сваімі суседзямі Швэцыя таксама плануе павялічыць абаронны бюджэт

1
Следам за сваімі суседзямі Швэцыя таксама плануе павялічыць абаронны бюджэт

Сярод асноўных прычынаў такой пастановы – дзеянні Расеі ва Украіне і Грузіі.

Да 2035 года Швэцыя плануе падвоіць свой бюджэт на патрэбы абароннага сектару з 6,5 мільярдаў даляраў на год да больш як 14 мільярдаў. Пра гэта паведамляе выданне The Local са спасылкай на прапанаваную абаронную стратэгію краіны, піша "Зеркало Недели.Украина".

Таксама ў дакуменце гаворыцца і пра намер паступова павялічыць колькасць Узброеных сілаў з цяперашніх 50 тысячаў да 120 тысячаў вайскоўцаў. Акрамя таго, ва Узброеных сілах краіны мяркуюць, што неабходна павялічыць колькасць вайсковых брыгадаў, карветаў, падводных лодак і знішчальнікаў, а таксама павялічыць рэсурсы для ўзмацнення магчымасцяў кібернетычнай выведкі Швэцыі.

"Існуе некалькі прычынаў для далейшага развіцця ваеннай абароны. Геапалітычнае глабальнае развіццё непрадказальнае. Расея сваімі дзеяннямі ў Грузіі і Украіне паказала, што яна без ваганняў ужыве ваенную сілу. Яна плануе павялічыць свае ваенныя магчымасці пасля 2020 года", – гаворыцца ў заяве Узброеных сілаў.

Дадамо, што ўказаны даклад публікуецца кожныя пяць гадоў і прызначаны, каб накіроўваць палітычныя пастановы і вызначаць агульную абаронную стратэгію Швэцыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках