24 траўня 2024, Пятніца, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўднёвая Карэя: КНДР заявіла пра гатоўнасць да перамоваў з ЗША

Паўднёвая Карэя: КНДР заявіла пра гатоўнасць да перамоваў з ЗША
ФОТА: REUTERS / UNIFICATION MINISTRY / YONHAP

Перамовы прайшлі ў Пхенчхане падчас закрыцця Зімовых Алімпійскіх гульняў 2018.

Кіраўнік дэлегацыі Паўночнай Карэі паводле вынікаў сустрэчы з прэзідэнтам Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Інам заявіў, што ў Пхеньяне існуе "дастатковая гатоўнасць" да перамоваў з ЗША. Пра гэта заявілі ў адміністрацыі прэзідэнта Паўднёвай Карэі, паведамляе liga.net.

Паводле паведамлення, дэлегацыю КНДР узначаліў загадчык аддзела адзінага фронту Працоўнай партыі Паўночнай Карэі Кім Ён Чхоль.

Перамовы прайшлі ў Пхенчхане падчас закрыцця Зімовых Алімпійскіх гульняў 2018.

На днях прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ЗША ўводзяць "самы вялікі ў гісторыі" пакет санкцый супраць Паўночнай Карэі, каб прымусіць яе адмовіцца ад сваіх ядзерных і ракетных праграмаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках