29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Локшына на вушы»: Актывісты правялі пікет ля будынка Міністэрства інфармацыі

6
«Локшына на вушы»: Актывісты правялі пікет ля будынка Міністэрства інфармацыі
Фото: belsat.eu

Актывісты правялі пікет на знак пратэсту супраць блакавання «Хартыі-97» і ціску на блогера Nexta.

Актывістка і рэжысёрка Вольга Нікалайчык разам з актывістам «Еўрапейскай Беларусі» Арцёмам Чарнякам і яшчэ адной дзяўчынай, якая не пажадала назваць сваё імя, у нядзелю 25 лютага зладзілі незвычайны пікет ля будынка Міністэрства інфармацыі ў Менску, перадае «Белсат».

Яны прынеслі вялікі рондаль з гарачай локшынай і пачалі раздаваць яе мінакам. Паводле задумы актывістаў, такая акцыя дапаможа прыцягнуць увагу да рэпрэсій у дачыненні да незалежных СМІ і ціску на блогера Nexta.

Фото: belsat.eu

Са слоў арганізатараў, іх абурае тое, што ўлады ціснуць на СМІ за грошы падаткаплатнікаў: ужо месяц як заблакаваны сайт «Хартыі-97», яшчэ раней заблакавалі «Беларускі партызан». Актывісты абурыліся і выпадкам са збіццём на выбарчым участку аператара «Белсату» Андрэя Козела.

Фото: belsat.eu

Пікетоўцы распавядалі аб усіх гэтых выпадках цікаўным мінакам, тлумачылі, што дзяржаўная прэса і Мінінфарм «вешаюць локшыну на вушы грамадзянам».

Фото: belsat.eu

Міліцыя пад'ехала на месца пікету, калі актывісты ўжо сабралі рэчы і сышлі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках