8 снежня 2019, Нядзеля, 6:09
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

ФІЛЬМ-АЎТАПАРТРЭТ. Вольга Нікалайчык: Я проста пайшла за праўдай

3
ФІЛЬМ-АЎТАПАРТРЭТ. Вольга Нікалайчык: Я проста пайшла за праўдай
Вольга Нікалайчык
Фота: «Радыё Свабода»

Людзі думаюць, што хтосьці за іх павінен прыняць лёсавызначальную пастанову.

Вядомая кінарэжысёрка і праваабаронца Вольга Нікалайчык зняла фільм-аўтапартрэт для сяброў пад назвай «Я жыву. Воля».

«Мяне заўсёды здзіўляла, што людзі думаюць, што хтосьці за іх павінен прыняць лёсавызначальную пастанову, хтосьці за іх зробіць выбар, хтосьці за іх выйдзе на холад, пакуль яны застаюцца ў цяпле, хтосьці за іх ахвяруе сваёй свабодай, здароўем, жыццём, а яны будуць за гэтым назіраць.

Я не лічу сябе выдатнай і правільнай. Я жывая, шмат памылак у жыцці нарабіла, і хібаў у мяне шмат, і не такая я і прыгожая, і не такая гераічная. Я звычайная беларуская жанчына 49 гадоў. Але 20 гадоў таму пасля фільма «Звычайны прэзідэнт» Юрыя Хашчавацкага, прадусаркай якога я была, мой лёс змяніўся. Я зрабіла свой выбар. Я проста пайшла за праўдай і ні колькі пра гэта не шкадую.

Цяпер перад беларусамі стаіць вельмі сур'ёзны выбар - застацца ў стогадовай саўковай турме або выйсці 25 сакавіка на Дзень Волі, у дзень 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі, якую абвясцілі гераічныя, мужныя, арыстакратычныя духам, інтэлектуальныя, выдатныя беларусы - нашыя продкі», - кажа ў фільме Вольга Нікалайчык.