26 красавiка 2024, Пятніца, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папулярнасць «Хартыі» - у інтарэсах усіх беларускіх СМІ

2
Папулярнасць «Хартыі» - у інтарэсах усіх беларускіх СМІ
Мікалай Статкевіч

Інфармацыйны або палітычны супраціў у несвабоднай краіне мае сваіх лідараў.

Пра гэта заявіў лідар Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч, каментуючы блакаванне ў Беларусі сайта Charter97.org.

- Інфармацыйны або палітычны супраціў у несвабоднай краіне мае сваіх лідараў, якія вызначаюць яго верхнюю планку і ў адказ прымаюць асноўны ўдар рэжыму на сябе. Астатнім дэмакратычным СМІ або палітыкам можна праяўляць значна меншую крытычнасць у словах ці дзеяннях і ўсё адно выглядаць досыць прыстойна, рызыкуючы пры гэтым значна менш.

Каб пераняць часова страчаную Charter97.org частку яе аўдыторыі, трэба быць такім жа жорсткім і паслядоўным крытыкам улады, як «Хартыя». А гэта занадта небяспечна для рэсурсаў, размешчаных у даменнай зоне by - пад наўпроставай юрысдыкцыяй беларускіх «судоў». Гэта складана і для фармальна замежных СМІ, якія маюць офісы або супрацоўнікаў на беларускай тэрыторыі, праз якіх таксама можна эфектыўна ціснуць на гэтыя СМІ.

Калі ж лідары нейтралізаваныя, то на першым плане ў сферы ўвагі рэпрэсіўных органаў рэжыму раптам трапляюць тыя, хто дагэтуль даволі бяспечна адчуваў сябе за спінай лідараў. Што прыводзіць СМІ і палітыкаў «другой лініі» да яшчэ большага зніжэння крытычнай актыўнасці, росту самацэнзуры і павелічэння кіравальнасці з боку рэжыму. І як вынік - да падзення папулярнасці сярод расчараваных прыхільнікаў.

Беларускім дэмакратычным рэсурсам будзе складана захаваць нават сённяшні ўзровень папулярнасці, бо ступень іх апазіцыйнасці і крытычнасці да ўладаў цяпер будзе толькі падаць. Мы гэта ўжо назіраем на асвятленні падрыхтоўкі да 100-годдзя Дня Волі.

Папулярнасць «Хартыі» - у інтарэсах не толькі грамадства, але і ўсіх астатніх дэмакратычных СМІ. Таму заклікаю іх праяўляць больш салідарнасці з заблакаваным рэсурсам.

Заклікаю дэмакратычныя СМІ і карыстальнікаў сацыяльных сетак увесь час публікаваць на сваіх старонках правілы абыходжання блакаванняў. Гэта не толькі дапаможа «Хартыі» захаваць сваю аўдыторыю, але і падрыхтуе аўдыторыю пакуль даступных дэмакратычных рэсурсаў да іх уласнага блакавання. Ад якой ніхто ў нашай краіне не застрахаваны.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.

Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:

- Новыя простыя спосабы абысці блакаванне сайта Charter97.org

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках