25 красавiка 2024, Чацвер, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зінаіда Міхнюк: Пад Лукашэнкам ужо крэсла «гарыць»

14
Зінаіда Міхнюк: Пад Лукашэнкам ужо крэсла «гарыць»

Улады бездапаможныя перад салідарнасцю людзей.

Паводле сфабрыкаванай «справы прафзвязаў» у рэгіёнах Беларусі дапыталі ўжо блізу 200 актывістаў незалежнага прафзвязу РЭП. Як прафзвязу атрымоўваецца спраўляцца з атакай з боку ўладаў? На пытанні Charter97.org адказвае прадстаўніца РЭП Берасцейскай вобласці Зінаіда Міхнюк:

- Цяпер кожнага актывіста прафзвязу РЭП выклікаюць на допыт. А іх суседзі і сябры, пачуўшы пра гэта, ідуць і ўступаюць у прафзвяз. Так што нас становіцца ўсё больш.

Працы столькі, што я цяпер а пятай раніцы кладуся, а ў шэсць ужо ўстаю. Кожнага ж чалавека, якога тузаюць паводле «справы прафзвязаў», трэба падтрымаць. Ведаеце, следчыя ўжо дайшлі паводле спісу да літары «ш». Сёння Вольга Мікалаеўна Шутава, былая рэжысёрка Берасцейскай студыі тэлевізіі распавяла цікавую гісторыю (да нас у прафзвяз калісьці прыйшлі рэжысёры і аператары, не згодныя з парушэннямі аплаты іх працы). А сёння ёй патэлефанаваў следчы паводле «справы прафзвязаў». Яна яму адказала: я да вас прыйду, але не даваць сведчанні, а агітаваць уступаць у прафзвяз РЭП, бо ў жыцці ўсякае можа здарыцца, а гэта - адзіны прафзвяз, які потым дапаможа.

Я ж на тэлефонныя званкі ад такіх «следчых» адказваю прасцей: давядзі для пачатку, што ты следчы... Паводле Канстытуцыі людзі маюць права не сведчыць супраць сябе. А праз тэлефон мы тым больш не абавязаныя з імі размаўляць.

Я, Зінаіда Міхнюк, рэгіянальная кіраўніца прафзвязу РЭП Берасцейскай вобласці і намесніца Генадзя Фядыніча, нагадваю «следчым»: мы пратэстуем супраць іх дзеянняў і ўжо накіравалі зварот у пракуратуру.

І ведайце: людзі ўважаюць за гонар, што лічыцца ў нашым прафзвязе, і паважаюць нашага лідара Генадзя Фядыніча. Вам нас не раскалоць!

Бывае, вядома, што да мяне хто-небудзь звяртаецца, пытаецца: «Што рабіць? Следчы тэлефанаваў». Я ў такіх выпадках адказваю: «Ты ж мужчына, вось і будзь ім (тэлефануюць з такімі пытаннямі чамусьці пераважна мужчыны). Я жанчына - і то не баюся. Бяры прыклад з нашых жанчын: калі беларуска нешта ўжо пачала рабіць - то і на амбразуру пойдзе».

- Актывізацыя допытаў паводле «справы прафзвязаў» і атака на сайт РЭП супалі ў часе з блакаваннем «Хартыі-97». Чаму так адбываецца?

- Я думаю, што гэта - ад бяссілля. Улада адчувае, што ёй неўзабаве гамон. Пад Лукашэнкам ужо крэсла «гарыць».

Сайт «Хартыя-97» заблакавалі нездарма. Гэта быў абдуманы крок. Яны ведаюць, што «Хартыю» чытаюць ўжо практычна ў кожнай беларускай сям'і.

Заблакавалі - але людзі ўсё адно знайшлі абыходныя шляхі. Я ўпэўнена, што і цяпер «Хартыю» чытаюць у кожнай сям'і. Я яе чытаю. Мае знаёмыя чытаюць. Калі я на мінулым тыдні напісала: «Добрай раніцы, сябры! Я - цытадэль, вяду бой», дзякуючы «Хартыі» гэта прачытала мноства незнаёмых мне людзей. А не толькі сябры на «Фэйсбуку».

На нашым баку праўда, і мы пераможам! І нашых паплечнікаў з кожным днём усё больш. Сустрэнемся ў вольнай Беларусі!

агадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.

Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:

- Новыя простыя спосабы абысці блакаванне сайта Charter97.org

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках