3 траўня 2024, Пятніца, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Бастунец: Найперш я скасаваў бы Міністэрства інфармацыі

5
Андрэй Бастунец: Найперш я скасаваў бы Міністэрства інфармацыі
АНДРЭЙ БАСТУНЕЦ

Міністэрства інфармацыі рыхтуе новыя папраўкі ў закон аб СМІ.

Яшчэ ў пачатку лістапада мінулага года, пасля таго, як міністр Аляксандр Карлюкевіч паведаміў аб планаваных зменах у закон аб сродках масавай інфармацыі, Беларуская асацыяцыі журналістаў афіцыйна звярнулася ў Мінінфарм з просьбай прыцягнуць грамадскасць да абмеркавання гэтага законапраекта і наогул зрабіць яго публічным.

- Нават паводле закону аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб адказ мы павінны былі б атрымаць у снежні. Але мы не атрымалі не тое што адпіскі, а наогул ніякага адказу на гэты зварот, - кажа ў інтэрв'ю «Заўтра тваёй краіны» старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Андрэй Бастунец. - Каб не ўвязвацца ў канфрантацыю з новым міністрам, мы звярнуліся да яго другім разам з тым жа запытам аб будучых зменах у заканадаўства аб СМІ. Чакаем адказу...

- На ваш погляд, навошта ўладам патрэбныя папраўкі ў закон аб СМІ?

- Кірунак будучых змен быў агучаны: узмацненне дзяржаўнага рэгулявання інтэрнэту, у тым ліку сацыяльных сетак. Мяркую, што Мінінфарму хочуць даць права блакаваць сацсеткі, каб у іх не размяшчалася непажаданая уладам інфармацыя.

- Як вы мяркуеце, чаму гэта робіцца менавіта цяпер?

- Дакладны адказ на гэтае пытанне могуць даць толькі самі ініцыятары змяненняў у закон аб СМІ. Хачу толькі нагадаць, што ў 2019-2020 гадах нас чакаюць чарговыя выбарчыя кампаніі, больш сур'ёзныя, чым нядаўнія выбары ў мясцовыя саветы.

- Калі б у вас была такая магчымасць, то якія змены ў закон аб СМІ вы б унеслі?

- Найперш, я скасаваў бы Міністэрства інфармацыі з тымі функцыямі, якія яно сёння выконвае. Закон аб СМІ не мае ніякага дачынення да дэмакратычнага заканадаўства аб мас-медыя. Таму я і казаў аб ліквідацыі міністэрства, якое сёння мае надзвычайныя паўнамоцтвы для рэгулявання распаўсюду інфармацыі: ад зусім адвольнага блакавання сайтаў да ціску на традыцыйныя медыі.

У законе неабходна канкрэтна прапісаць выпадкі, калі могуць быць ужытыя абмежавальныя захады як да традыцыйных медый, так і да інтэрнэт-выданняў.

Наглядная і карная роля дзяржавы павінна быць значна скарочаная. Абмежаванні свабоды мас-мэдыяў павінны адпавядаць тым міжнародным стандартам, якія ўжо выпрацаваны практыкай Еўрапейскага суда ў правах чалавека і Камітэта ААН у правах чалавека.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.

Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

- Чытайце «Хартыю-97» у сацыяльных сетках

Галоўная рэдактарка апазіцыйнага сайта Наталля Радзіна звярнулася да дэпутатаў Еўрапарламенту, каб яны наклалі абмежаванні ў дачыненні да міністра інфармацыі Аляксандра Карлюкевіча, намесніка міністра Ігара Луцкага (які займае пасаду гендырэктара СТВ) і начальніка аналітычнага цэнтра пры адміністрацыі Лукашэнкі Андрэя Паўлючэнкі. Таксама Наталля Радзіна заклікала ўвесці санкцыі супраць Парку высокіх тэхналогій, пакуль у Беларусі не спыніцца ціск на незалежныя СМІ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках