4 траўня 2024, Субота, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паралімпіяда 2018: у першы дзень беларусы здабылі чатыры медалі

2
Паралімпіяда 2018: у першы дзень беларусы здабылі чатыры медалі

За адзін дзень беларусы пераўзышлі паказчыкі папярэдняй Паралімпіяды 2014.

У першы дзень Паралімпійскіх гульняў каманда Беларусі здабыла чатыры медалі ў біятлонных гонках, піша kp.by.

Дзмітрый Лобан здабыў срэбра на дыстанцыі 7,5 кіламетраў сярод спартоўцаў з парушэннем апорна-рухальнага апарата (LW12).

Юрый Голуб фінішаваў другім на дыстанцыі 7,5 кіламетраў сярод спартоўцаў з парушэннямі зроку (В3).

Лідзія Графеева здабыла бронзу на дыстанцыі 6 кіламетраў сярод спартоўцаў з парушэннем апорна-рухальнага апарата (LW12).

Святлана Саханенка ганаравалася бронзавай узнагародай на дыстанцыі 6 кіламетраў сярод спартоўцаў з парушэннямі зроку (В2).

З Гульняў у Сочы-2014 беларускія паралімпійцы прывезлі тры бронзавыя ўзнагароды. Так за адзін дзень яны пераўзышлі паказчыкі папярэдніх Гульняў. Паралімпіяда ў Пхенчхане пройдзе з 9 да 18 сакавіка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках