7 траўня 2024, aўторак, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Славакіі прайшлі масавыя пратэсты супраць карупцыі

1
У Славакіі прайшлі масавыя пратэсты супраць карупцыі
ФОТА: REUTERS

Краіне пагражае палітычны крызіс.

Шматтысячныя мітынгі з патрабаваннем адстаўкі ўрада, прэм'ер-міністра Роберта Фіца і абвяшчэння ў Славакіі датэрміновых парламенцкіх выбараў прайшлі ў пятніцу, 9 сакавіка, у Браціславе, а таксама яшчэ ў 50 гарадах і буйных населеных пунктах краіны, паведамляе «Нямецкая хваля».

Мітынгі прайшлі пад лозунгам «За сумленную Славакію». Яны былі арганізаваны апазіцыяй, якую актыўна падтрымаў прэзідэнт рэспублікі Андрэй Кіска. Удзельнікі акцый пратэставалі супраць карупцыі ў найвышэйшых эшалонах улады. Толькі ў Браціславе ў акцыях пратэсту ўзялі ўдзел больш за 40 тысяч чалавек.

Нагодай для маніфэстацыяў паслужыла забойства ў канцы лютага славацкага журналіста Яна Куцыяка і ягонай нявесты. Перад забойствам Куцыяк расследаваў уплыў італьянскай мафіёзнай групоўкі «Ндрангета» на ўрад Славакіі. Між іншым, ён вінаваціў набліжаных прэм'ер-міністра Роберта Фіца ў цесных сувязях з італьянскімі прадпрымальнікамі, якія, у сваю чаргу, былі звязаны з мафіяй.

Два памочнікі прэм'ера Фіца, чые імёны фігуравалі ў журналісцкім расследаванні, пакінулі свае пасады. У адстаўку падаў і міністр культуры Марэк Мадарыч, ведамства якога фармальна курыруе журналістаў у краіне. Партыя «Мост», якая ўваходзіць у трохпартыйную ўрадавую кааліцыю, абвясціла пра магчымы выхад з урада. Канчатковае рашэнне партыйнае кіраўніцтва прыме 12 сакавіка. Калі гэта здарыцца, кіруючая кааліцыя страціць большасць у парламенце і краіна апынецца перад неабходнасцю новых выбараў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках