4 траўня 2024, Субота, 19:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка не выключае форс-мажора са здароўем

64
Лукашэнка не выключае форс-мажора са здароўем

Што стаіць за словамі дыктатара аб неабходнасці змяненняў у асноўным законе?

За сваю 24-х гадовую гісторыю Канстытуцыя Беларусі перажыла дзве лёсавызначальныя рэдакцыі, апошняя ў 2004 годзе зняла абмежаванні на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў. На сваім пятым тэрміне Лукашэнка ў Дзень Канстытуцыі заявіў пра магчымасць чарговых змен.

Рэальныя і схаваныя прычыны гэтых заяў аналізуе на тэлеканале «Белсат» палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі:

«Д'ябал крыецца ў дэталях. Калі паглядзець на артыкулы Канстытуцыі, яна досыць дэмакратычная. Але на практыцы яны ператвараюцца ў фармальнасць, і законы прымаюць драконаўскі характар. Я б не шукаў у словах Лукашэнкі пра змены Канстытуцыі вялікага сэнсу. У 2012 годзе ён ужо казаў, што трэба змяніць Канстытуцыю ў мэтах мадэрнізацыі палітычнай сістэмы. У 2016 годзе сказаў, што трэба склікаць групу мудрацоў, каб яны памазгавалі над зменамі ў Канстытуцыю. Ужо 2018 год на двары, і дзе тыя мудрацы?

Адказ у тым, што напраўду Лукашэнку гэтыя змены не патрэбныя. Ён стварыў заменчаную пад яго неабмежаваныя паўнамоцтвы сістэму ўлады. Таму гэта гульня, разлічаная больш на Захад: маўляў, глядзіце, не такая ў нас тут змрочная дыктатура, мы тут гаворым пра нейкія перспектывы змяненняў у Канстытуцыю. Нічога выключаць нельга, але скандальныя змены, як у Сярэдняй Азіі, цяпер малаімаверныя. Пры гэтым Лукашэнка не выключае нейкага форс-мажора, калі ў краіне запахне рэвалюцыяй, або стан здароўя паставіць пытанне аб неабходнасці транзіту ўлады».

Менчукі таксама выказваюць свае думкі, ці трэба ўносіць змены ў Канстытуцыю Беларусі:

«Я мяркую, што ўладу прэзідэнта трэба абмежаваць, каб ён не абіраўся больш за два разы».

«Ад улады ў нас ніхто не адмовіцца сам, і змены ў Канстытуцыю тут неістотныя».

«Я мяркую, што перамены патрэбныя ў Беларусі, а ў Канстытуцыі змены не патрэбныя».

«Наша краіна наогул не павінна быць прэзідэнцкай, нам дастаткова парламенцкай рэспублікі».

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках