4 траўня 2024, Субота, 22:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маравецкі абмеркаваў з Мэй справу Скрыпаля

Маравецкі абмеркаваў з Мэй справу Скрыпаля
МАТЭУШ МАРАВЕЦКІ

Прэм'ер-міністр Польшчы выказаў падтрымку ўраду Вялікай Брытаніі.

Матэуш Маравецкі ў нядзелю правёў з Тэрэзай Мэй тэлефонныя перамовы з нагоды хімічнай атакі на тэрыторыі Злучанага каралеўства.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі ў нядзелю правёў тэлефонныя перамовы з кіраўніцай брытанскага ўрада Тэрэзай Мэй, паведамляе «Радыё Польшча».

Прэс-сакратарка ўрада Польшчы Йяана Капціньска паведаміла, што размова адбылася на ініцыятыву Лондана, прэм'ер Вялікай Брытаніі хацела абмеркаваць далейшыя крокі ў дачыненні да Расеі ў сувязі са спробай атручвання на тэрыторыі Злучанага каралеўства Сяргея Скрыпаля.

«Хімічная атака, якая адбылася на тэрыторыі Вялікай Брытаніі, з'яўляецца пагрозай не толькі для гэтай краіны, але і для іншых краін на тэрыторыі Еўропы і Еўразвязу. Таму адбылася размова прэм'ераў. Выснова такая, што рэакцыя павінна быць салідарнай, не толькі двухбаковай, але ўсіх краін-чальцоў ЕЗ», - адзначыла Йяана Капціньска.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках