5 траўня 2024, Нядзеля, 1:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кірыл Рэліх будзе бараніць тытул чэмпіёна свету ў баі супраць расейца

Кірыл Рэліх будзе бараніць тытул чэмпіёна свету ў баі супраць расейца

Беларус кінуў выклік ураджэнцу Омска Эдуарду Траяноўскаму.

Стаў вядомы спаборнік беларускага баксёра Кірыла Рэліха, які ўпершыню будзе абараняць тытул чэмпіёна свету паводле версіі Сусветнай баксёрскай асацыяцыі (WBA) у першай сярэдняй вазе, паведамляе tut.by.

Ураджэнцу Омска Эдуарду Траяноўскаму 30 траўня споўніцца 38 гадоў. Чэмпіён свету паводле версійIBF (2015-2016) і IBO (2015-2016). Чэмпіён Азіі паводле версіі PABA (2012-2013). Чэмпіён Еўропы паводле версіі WBO (2010). Траяноўскі вядомы таксама як кікбаксёр, станавіўся чэмпіёнам Расеі ў кікбоксінгу, чэмпіёнам Еўропы, прызёрам сусветных першынстваў. У абедзвюх дысцыплінах мае званне майстра спорту.

На прафесійным баксёрскім рынгу ў Эдуарда Траяноўскага 27 перамог у 28 баях (24 перамогі датэрміновыя).

WBA прадпісала старанам, што прадстаўляюць баксёраў, неадкладна прыступіць да перамоў. Калі за 30 дзён дамовіцца не ўдасца, то пойдуць прамоўтэрскія таргі, па выніках якіх старана-пераможца атрымае першачарговае права на арганізацыю бою.

28-гадовы выхадзец Баранавіч Кірыл Рэліх, які здабыў чэмпіёнскі пояс WBA ўночы 11 сакавіка ў Сан-Антоніа (ЗША), павінен правесці абавязковую абарону тытула цягам 120 дзён з моманту яго здабычы.

Кірыл Рэліх правёў на прафесійным рынгу 24 баі і атрымаў 22 перамогі (19 з іх датэрміновыя).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках