11 траўня 2024, Субота, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі распавялі, якім павінен быць ідэальны рэжым дня

11
Медыкі распавялі, якім павінен быць ідэальны рэжым дня

Навукоўцы склалі ідэальны распарадак дня - улічваючы біялагічныя рытмы чалавека.

Спецыялісты разлічылі, у які час лепш за ўсё прачынацца, есці і класціся спаць.

Згодна з разлікамі фізіёлагаў, прачынацца трэба а 6 раніцы, піша healthystyle.info.

А 7:00 раніцы - паснедаць, а 7:15 - прыняць вітаміны, а 7:30 - пачысціць зубы.

А 8:30 неабходна прыняць сонечныя ванны.

І толькі а 10.00 займіцеся сваімі справамі. Праўда, для працы часу таксама выдзелена няшмат, усяго некалькі гадзін.

Аб 11:00 трэба схадзіць у прыбіральню.

А 13:00 - абед, а 13:30 - адправіць важную пошту, калі такая маецца, ці заняцца іншымі важнымі справамі.

А 15:00 трэба пайсці на шпацыр. Цікавы занятак прапануюць навукоўцы а 16:00 - яны раяць справіцца з болем.

У 17:30 пачынаецца час для фізічнай актыўнасці, а 18:30 лепш за ўсё адправіцца за пакупкамі.

А 19.00 трэба выпіць келіх чырвонага віна, а 19:30 - павячэраць.

Рыхтавацца да сну трэба а 21:30.

Спажыванне ежы на працягу «няправільнага» перыяду дня спрыяе хуткаму павелічэнню вагі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках