11 траўня 2024, Субота, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Венесуэле не стае гатоўкі

10
У Венесуэле не стае гатоўкі

Адзін з гарадоў выпусціў сваю валюту.

У Венесуэле не стае гатоўкі, і ўлады горада Элорса выпусцілі сваю валюту. Яна так і называецца - «элорса». Гэтымі банкнотамі мясцовым жыхарам і гасцям можна будзе разлічвацца за пакупкі на рынках падчас святочных кірмашоў. Мясцовыя ўлады занепакоеныя, што гіперінфляцыя і дэфіцыт гатоўкі вельмі негатыўна ўплываюць на гарадскі гандаль, інфармуе «Еўрарадыё» са спасылкай на ВВС.

«Элорса» выпушчаная ў двух наміналах - 50 тысяч і 100 тысяч. На іх можна ўбачыць мясцовага героя барацьбы за незалежнасць ад Гішпаніі - Хасэ Андрэса Элорсу. «Мы ўжо прадалі купюры на суму 2 млрд балівараў», - сказаў мэр горада Салфрэдзі Саларзана.

У Венесуэле самыя высокія тэмпы інфляцыі ў свеце. За год кошты ў краіне выраслі на 6000%. Жыхарам Венесуэлы забаронена выдаткоўваць больш за 10 тысяч балівараў у дзень на аднаго чалавека, а на чорным рынку гэта толькі 5 амерыканскіх цэнтаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках