9 траўня 2024, Чацвер, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіла Жамчужнага зноўку адправілі ў штрафны ізалятар

4
Міхаіла Жамчужнага зноўку адправілі ў штрафны ізалятар
МІХАІЛ ЖАМЧУЖНЫ
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Гэта ўжо 24-е пакаранне, накладзенае на палітвязня ў Горацкай калоніі.

Праваабарончаму цэнтру «Вясна» стала вядома, што 15 сакавіка палітвязень Міхаіл Жамчужны атрымаў чарговае спагнанне - сем дзён змяшчэння ў штрафны ізалятар, паведамляе сайт ПЦ «Вясна».

Гэта ўжо 24-е пакаранне, накладзенае на палітвязня са жніўня 2017 года - часу ягонага пераводу ў калонію №9 г. Горак.

Нагадаем, праблемы ў Міхаіла Жамчужнага пачаліся як раз з часу пераводу ў калонію №9, дзе са згоды адміністрацыі для яго былі створаны зневажальныя ўмовы для адбыцця пакарання, арганізаваная кампанія цкавання, звязаная з устанаўленнем у асяроддзі зняволеных нефармальных стасункаў. Фармальнымі падставамі для пакаранняў адміністрацыя называла нязменныя адмовы палітвязня пераходзіць у атрад, сфармаваны з асуджаных «з нізкім статусам». Палітвязень сапраўды адмаўляўся, аднак, перад кожным накіраваннем у штрафны ізалятар абгрунтоўваў свае адмовы і прасіў адміністрацыю прадставіць яму бяспечныя ўмовы.

Трэба адзначыць, што за апошні месяц адбыліся пэўныя змены ў сітуацыі адбыцця пакарання Міхаіла Жамчужнага. Так, 1 сакавіка, пасля чарговых дзесяці дзён у штрафным ізалятары начальнік калоніі сказаў вязню, што ён можа ісці ў звычайны атрад №3, бо нібыта «ўжо ўсё добра» (значыць, пытанні са статусам развязаныя). Аднак, ягонае з'яўленне ў гэтым атрадзе выклікала негатыўную рэакцыю іншых асуджаных. Каб пазбегнуць канфлікту, Міхаіл Жамчужны пакінуў атрад і зноў атрымаў дзесяць дзён штрафнога ізалятара.

Падчас адбыцця гэтага пакарання палітвязня азнаёмілі з дакументам за подпісам начальніка калоніі, што яму гарантуецца бяспечнае месца, але «ў атрадзе №3». Пасля чарговых дзесяці дзён шірафнога ізалятара начальнік калоніі зноў паўтарыў Міхаілу Жамчужнаму, што «ў яго ўсё ў парадку» і зноў накіраваў у атрад №3. Сітуацыя паўтарылася, і каб зноў пазбегнуць канфлікту са зняволенымі, палітвязень адмовіўся заставацца ў атрадзе. Пасля гэтага атрымаў спачатку трое, а затым сем дзён штрафнога ізалятара. У выніку Міхаіл Жамчужны напісаў начальніку калоніі, што пойдзе ў атрад №3, калі адміністрацыя ўзгодніць ягоную прысутнасць там з іншымі вязнямі. Найбліжэйшымі днямі, калі скончацца сем дзён штрафнога ізалятаора, сітуацыя павінна праясніцца.

Таксама стала вядома, што Міхаіл Жамчужны атрымаў адказ з Дэпартамента выканання пакаранняў, куды ён звяртаўся з просьбай аб пераводзе яго для адбыцця пакарання ў іншую калонію. Аднак ДВП ухіліўся ад развязання праблемы і ў сваім лісце адзначыў, што пытанне аб пераводзе ў іншае месца вызначае начальнік калоніі. Міхаіл Жамчужны найбліжэйшым часам мае намер звярнуцца да яго з адпаведнай просьбай.

Невытлумачальную пазіцыю заняла пракуратура Магілёўскай вобласці, якая разглядала скаргу Жамчужнага. У лісце, атрыманым палітвязням, абласная пракуратура паказала, што будзе разглядаць ягоны звароты пасля аплаты дзяржпадатку. З гэтай сітуацыяй праваабаронцы маюць намер разбірацца асобна.

Міхаіл Жамчужны па-ранейшаму не атрымлівае карэспандэнцыю і не можа пісаць лісты сам. Не даходзяць нават заказныя лісты, якія раней перадаваліся палітвязню ў кароткія прамежкі паміж змяшчэннямі ў штрафны ізалятар.

Нягледзячы на складаную сітуацыю, Жамчужны мае намер працягнуць абскарджанне пастаноў суда Горацкага раёна ад 13 сакавiка (чатыры спагнанні: адзін месяц змяшчэння ў ПКТ ад 4 верасня, па дзесяць дзён штрафнога ізалятара - 5 кастрычніка і 16 кастрычніка, пяць дзён штрафнога ізалятара - 26 кастрычніка) і 16 сакавіка (тры дні штрафнога ізалятара 24 студзеня) у касацыйнай інстанцыі - Магілёўскім абласным судзе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках