8 траўня 2024, Серада, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рай на зямлі набылі за €18 мільёнаў

1
Рай на зямлі набылі за €18 мільёнаў
Фота: DAVID RAMOS/GETTY

Так называюць невялікую гішпанскую выспу Эспальмадор.

Маленечкі гішпанскі востраў Эспальмадор - з тых, якія ў турыстычных брашурах, як правіла, апісваюцца як «рай на зямлі» - набыла за 18 млн еўраў сям'я з Люксембурга, у мэтах «асабістага карыстання», паведамляе Bbc.com.

Апошняе ўдакладненне асабліва важнае, бо да нядаўняга часу гэты востраў, хоць і з'яўляўся прыватным валоданнем, усё ж быў адкрыты для турыстаў, якія грэліся на яго залітым сонцам пяску, купаліся ў крыштальных водах Балеарскага мора, даследавалі мясцовыя бухты і валяліся ў гаючай гразі.

Паводле некаторых звестках, нават прынц Уільям, калі заляцаўся да сваёй будучай жонкі Кейт Мідлтан, зазваў яе менавіта на Эспальмадор - бліжэй да прыгажосці і далей ад людскіх вачэй.

Эспальмадор уваходзіць у склад Балеарскіх выспаў - побач знаходзяцца выкшталцоныя Эйвіса і Фарментэра, ад якіх у адліў сюды можна дайсці пешшу, - і з'яўляецца часткай вялізнага прыродаахоўнага парку саляных заток і азёр Las Salinas.

Да нядаўняга часу гэтым цудоўным востравам валодалі каталонскі архітэктар Норман Сінамонд і ягоная сястра Розі, чые продкі, як піша брытанская прэса, набылі гэты востраў у 1932 годзе за суму, якая ў сённяшнім эквіваленце складае ўсяго 252 еўры.

У 2015 годзе брат з сястрой выставілі яго на продаж за 24 млн еўраў. Першапачаткова меркавалася, што яго набудуць улады другога вострава Фарментэры, аднак для мясцовай рады кошт выявіўся занадта высокім.

Разам з зямлёй ва ўласнасць уваходзіць маёнтак з 13 спальнямі, капліцай і вартавой вежай.

Востраў распасціраецца на 3 км у даўжыню і на 800 метраў у шырыню, і, як сведчыць мясцовае агенцтва нерухомасці Vladi, «мае цудоўнае месцазнаходжанне, з якім мала якія іншыя прыватныя выспы такога калібру могуць спаборнічаць».

Газета Guardian прыводзіць словы мясцовага палітыка Сільвіі Тур, якая сказала гішпанскаму агенцтву: «Мы, як і большасць насельніцтва Фарментэры, хацелі б, каб мясцовыя ўлады дамовіліся аб выкарыстанні бюджэтных сродкаў на куплю Эспальмадора, каб ён быў даступны для ўсіх».

Пакуль незразумела, ці змогуць новыя ўладальнікі паводле закона забараніць турыстам прыходзіць або прыплываць на востраў.

Так што ў кагосьці стала адным востравам больш, а ў большасці, відавочна, - роўна наадварот.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках