8 траўня 2024, Серада, 7:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Марчык: Пасля нашых пратэстаў скасавалі дэкрэт №3

Віктар Марчык: Пасля нашых пратэстаў скасавалі дэкрэт №3
Фота: «Радыё Свабода»

Як Слонім удзельнічаў у барацьбе супраць «дармаедскага» дэкрэта.

19 сакавіка 2017 года ў Слоніме адбыўся Народны сход, у якім удзельнічалі больш за 300 чалавек. Пасля сходу слонімцы прынялі зварот да мясцовых вертыкальшчыкаў і кіраўніцтву Беларусі, паведамляе «Радыё Рацыя».

Зварот складаўся з 11 пунктаў: абвясціць новы эканамічны курс, арыентаваны на стварэнне новых эфектыўных працоўных месцаў, а не на барацьбу з беспрацоўнымі; спыніць рост коштаў, падвышэнне пенсійнага ўзросту, рост коштаў камунальных паслуг; вярнуць кіроўную ролю Канстытуцыі, а не антынародных дэкрэтаў; скасаваць дэкрэт №3; скасаваць сістэму кантрактаў; стварыць умовы для развіцця дробнага і сярэдняга бізнэсу, скасаваць указ №222; забяспечыць нашы правы на атрыманне праўдзівай і поўнай інфармацыі аб сацыяльна-эканамічнай і грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі; забяспечыць законныя правы свабодна афармляць падпіску на «Газету Слонімскую» ў РУП «Белпошта» і набываць яе ў кіёсках «Белсаюздруку», а таксама іншыя незалежныя выданні; правядзенне сумленных і справядлівых выбараў усіх узроўняў, вярнуць людзям права выбару; выпусціць на волю ўсіх затрыманых удзельнікаў мірных акцый пратэсту супраць дэкрэта №3, спыніць беззаконне праваахоўных органаў, якія ў многіх гарадах Беларусі, у тым ліку ў цэнтры, арыштоўвалі людзей без форменнага абмундзіравання і апазнавальных знакаў з грубым ужываннем сілы.

Што памянялася за год пасля акцыі пратэсту ў Менску - каментуе актывіст Слонімскага аб'яднання дэмакратычных сіл Віктар Марчык: «Пасля акцый пратэсту, якія адбыліся ў Менску і ў іншых гарадах Беларусі, улада прыпыніла дзеянне дэкрэта №3. Дзякуючы нашаму пратэсту ў Слоніме, у нас быў «круглы стол» з уладай, многія пытанні, якія раней не развязваліся, развязаліся на карысць простых людзей. На «Газету Слонімскую» можна падпісацца, і яна прадаецца ў шапіках «Белсаюздруку». Але за год не палепшылася сітуацыя з працоўнымі месцамі, а нават пагоршылася, прадаўжаецца ціск на прадпрымальнікаў. Растуць кошты прадуктаў харчавання і прамысловых тавараў, камунальных паслуг, адукацыі і медыцыны».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках