9 траўня 2024, Чацвер, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У Бабруйскім раёне кіроўца спрабаваў схавацца ад ДАІ

4
Відэафакт: У Бабруйскім раёне кіроўца спрабаваў схавацца ад ДАІ

У кіроўцы з Буда-Кашалёва было 2 праміле алкаголю ў крыві.

Не прапусціў пешахода, перавысіў хуткасць, праехаў пад знак забароны - самыя папулярныя правіны аўтамабілістаў. У дзяржаўтаінспекцыі штодня выяўляюць дзясяткі парушальнікаў, піша сайт Bobrlife.by.

Трапляюцца сярод іх і так бы мовіць, «ударнікі», якія адным махам пераступаюць праз усе мажлівыя правілы дарожнага руху. Такога зуха злавілі супрацоўнікі раённай ДАІ.

У яго было амаль 2 праміле алкаголю ў крыві, але гэтага падалося мала. П'яны кіроўца паехаў па новую порцыю спіртнога. У краме вёскі Плёсы мужчына грунтоўна закупіўся і адправіўся далей у свой нецвярозы ваяж. Пільная прадавачка крамы патэлефанавала ў Бабруйскі РАУС і паведаміла пра п'янага візіцёра, які паехаў у бок Жлобіна. Інспектар Міхаіл Герасімаў адправіўся на затрыманне.

Старшы інспектар АДАІ Бабруйскага РАУС Аляксей Гаспадыніч адзначыў, што падчас пагоні парушальнік заехаў у вёску Палянкі, дзе колы ягонай васьмёркі захраслі ў снезе.

Але як выявілася, нецвярозы зух не меў намеру здавацца і да апошняга трымаў абарону.

Як пазней выявілася, кіроўца прыехаў з Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці і нават не разумеў, што знаходзіцца ў іншым рэгіёне. Ні пасведчання кіроўцы, ні дакументаў на аўтамабіль ў яго пры сабе не выявілася. На пытанне супрацоўнікаў ДАІ аб матывах свайго падарожжа растлумачыў коратка - «нячысцік паблытаў».

Цяпер парушальніку пагражае сур'ёзны штраф і пазбаўленне пасведчання кіроўцы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках