9 траўня 2024, Чацвер, 0:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Філадэльфіі прайшла акцыя ў падтрымку Святаслава Барановіча

1
У Філадэльфіі прайшла акцыя ў падтрымку Святаслава Барановіча

Падчас акцыі былі распаўсюджаны ўлёткі з інфармацыяй пра палітвязняў у Беларусі.

Беларусы Філадэльфіі правялі акцыю ў падтрымку Святаслава Барановіча.

Беларусы, якія жывуць у ЗША, выйшлі да помніка Касцюшкі з плакатамі «Беларус, падтрымай Барановіча сёння, а заўтра ён уратуе цябе».

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў Вадзім Васільеў.

Падчас акцыі была распаўсюджаная сотня ўлётак з інфармацыяй пра палітвязняў у Беларусі.

Нагадаем, 15 сакавіка 2017 пасля дазволенай акцыі ў Менску, увечары, невядомыя людзі на грамадскім прыпынку «плошча Бангалор» напалі на групу хлопцаў і дзяўчат, якія мірна стаялі і чакалі транспарт. Абараняць маладых кінуліся звычайныя мінакі, дзякуючы якім маладым удалося паехаць на тралейбусе. Але неўзабаве на праспекце Машэрава ўнутр салона ўварваліся ўсё тыя ж невядомыя і пачалі бойку. Жыхары Менска, якія сталі сведкамі нападу людзей у цывільным на мірных грамадзян, запісалі відэа і выклалі ў інтэрнэт. На відэа бачна, як дзяўчат хапалі за валасы, цягнулі па асфальце і бардзюрах, збівалі.

Пазней высветлілася, што людзі ў цывільным, што справакавалі бойку на прыпынку і ў тралейбусе - гэта супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія дзейнічалі без апазнавальных знакаў і не прадстаўляліся грамадзянам.

Цяпер следчыя сцвярджаюць, што зняты на відэа чалавек у чырвонай куртцы, адзін з тых, хто спрабаваў спыніць напад невядомых мужчын у цывільным - 31-гадовы Святаслаў Барановіч.

У кастрычніку 2017 года Святаслава Барановіча арыштавалі і толькі цяпер родным Святаслава стала вядома, што хлопец арыштаваны і супраць яго распачалі крымінальную справу спачатку паводле арт. 339 (хуліганства), а пазней перакваліфікавалі яе ў арт. 364 (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі), згодна з якой Святаславу Барановічу пагражае да 6 гадоў зняволення.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках