6 траўня 2024, панядзелак, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што жыхары Кітая шукаюць у інтэрнэце пра Беларусь?

2
Што жыхары Кітая шукаюць у інтэрнэце пра Беларусь?

Cамыя папулярныя запыты пошукавай сістэмы.

Амерыканскае выданне Foreign Policy склала карту найбольш частых запытаў пра краіны Еўропы, якія пакідаюць карыстальнікі кітайскага пошукавага гіганта Baidu, які займае ў Паднябеснай блізу 80 адсоткаў рынка, піша сайт «Беларусь і свет».

Як можна зразумець з тлумачэнняў да гэтага міні-даследавання, методыка журналістаў была не зусім навуковай, бо не грунтавалася на падліку рэальных звестак.

Яны проста самастойна ўводзілі ў пошукавым радку пачатак пытання пра якую-небудзь краіну на кітайскай мове (напрыклад, «чаму Швайцарыя...») і глядзелі, якія варыянты часцей за ўсё выдае функцыя аўтазапаўнення.

Для даведкі, аўтазапаўненне - гэта падказкі, якія сайт сам выдае карыстальніку зыходзячы з першых літар або слоў запыту, якія той пачынае ўводзіць.

Праца алгарытму не празрыстая для абывацеля і, напэўна, вядомая толькі распрацоўнікам, аднак, па ідэі, ён павінен выдаваць самыя папулярныя варыянты, уведзеныя іншымі людзьмі за апошні час.

Як высветлілі журналісты Foreign Policy, на запыт пра Беларусь найбольш частай падказкай, якую выдаваў Baidu, апынулася «чаму так называецца?»

Для параўнання, Расея дала варыянт «любіць ваяваць», Украіна - «прыгожыя жанчыны».

Швайцарыя атрымала статус «нейтральная», Грэцыя - «без грошай», Фінляндыя - «добрая ангельская», Гішпанія - «чаму не анэксуе Партугалію», Ірландыя - «незалежная», Шатландыя - «хоча стаць незалежнай», і гэтак далей.

Як тлумачыць амерыканскі часопіс, для буйных краін пошукавай сайт выдаваў найбольшую колькасць падказак. А для некаторых невялікіх - ніводнай. Мабыць, гэтымі дзяржавамі жыхары Паднябеснай цікавяцца значна радзей.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках