2 траўня 2024, Чацвер, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

25 сакавіка ўсе разам праспяваем «Магутны Божа»

2
25 сакавіка ўсе разам праспяваем «Магутны Божа»
СЯРГЕЙ ДОЎГУШАЎ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Чым больш людзей, тым смялей яны спяваюць.

Пра гэта заявіў стваральнік «Спеўнага сходу» Сяргей Доўгушаў, паведамляе «Радыё Рацыя».

25 сакавіка на «Свяце Незалежнасці» у Менску пад ягоным кіраўніцтвам публіка хорам праспявае беларускія гімны часоў БНР:

- Будзем спяваць самыя асноўныя, якія, як я мяркую, трэба, каб прагучалі. Гэта гімн БНР «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», «Пагоню» на вершы Максіма Багдановіча і «Магутны Божа».

Гэта, вядома, песні не 1917-1919-х, а пазнейшых гадоў. Але ўзгадаем Арсенневу, Равенскага, праспяваем «Магутны Божа» як сапраўдны духоўны беларускі гімн.

Аркестравыя фанаграмы для масавага спеваў у Дзень Волі падрыхтаваў беларускі музыка з Прагі Аляксандр Ясінскі. Генеральную рэпетыцыю «Спеўнага сходу» ў менскім культурным цэнтры «Корпус» наведала блізу 200 чалавек - ад дзяцей да асоб сталага веку.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках