5 траўня 2024, Нядзеля, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гідрамет: Заўтра пацяплее да +5°С

Гідрамет: Заўтра пацяплее да +5°С

Прагноз надвор'я на найбліжэйшыя тры дні.

22 сакавіка Беларусь у асноўным будзе знаходзіцца ў полі падвышанага атмасфернага ціску, толькі ўночы ў паўднёва-ўсходніх раёнах адаб'ецца ўплыў малаактыўнага франтальнага падзелу, паведамляе pogoda.by.

Чакаецца воблачна, з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі ўночы на паўднёвым усходзе невялікі снег. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва-заходні: уночы слабы, удзень парывісты. Тэмпература паветра ўночы і раніцай панізіцца да -3… -8°С, пры праясненнях да -9... -11°С, у другой палове дня павысіцца да 0.. +5°С. Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, удзень будзе падаць.

23 сакавіка надвор'е будуць вызначаць няўстойлівыя паветраныя масы, якія паступаюць з Балтыйскага мора. У асобных раёнах, пераважна па паўночнай палове краіны, пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. Уночы і раніцай на асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер заходняй чвэрці, сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўночы -1… -7°С, на паўднёвым усходзе да -9°С, максімальная ўдзень 0... +5°С.

24 сакавіка краіна зноў будзе знаходзіцца ў полі падвышанага атмасфернага ціску. Пераважна без ападкаў. Уночы і раніцай на асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра мінімальная ўночы -1... -8°С, максімальная ўдзень 0... +7°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках