7 траўня 2024, aўторак, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент абмеркаваў санкцыі супраць адказных за блакаванне «Хартыі-97»

14
Еўрапарламент абмеркаваў санкцыі супраць адказных за блакаванне «Хартыі-97»
ФОТА: GETTY IMAGES

Прапануюцца забарона транзакцый, замарозка актываў і візавыя санкцыі.

Учора ў Еўрапарламенце адбылося пашыранае пасяджэнне (дэлегацыі аб дачыненнях з Беларуссю). На сустрэчы прысутнічалі еўрадэпутаты ад усіх асноўных фракцый Еўрапарламенту, прадстаўнікі АБСЕ, Еўракамісіі і Еўрапейскай службы замежных сувязяў, праваабаронцы, работнік пасольства Беларусі ў Бэльгіі, паведамляе Charter97.org.

Блакаванне сайта «Хартыя-97» было адной з цэнтральных тэм абмеркавання. Акрамя таго, на сустрэчы разглядаліся мінулыя мясцовыя «выбары» і стратэгія стасункаў Беларусь-ЕЗ.

Грамадскі актывіст Дзяніс Казакевіч заклікаў увесці санкцыі супраць чыноўнікаў, якія нясуць непасрэдную адказнасць за блакаванне: міністра інфармацыі Аляксандра Карлюкевіча, намесніка міністра інфармацыі (таксама дырэктара тэлеканала СТВ) Ігара Луцкага і кіраўніка Аператыўна-аналітычнага цэнтра Андрэя Паўлічэнкі. Актывіст прапанаваў забараніць уезд у ЕЗ, замарозіць актывы і фінансавыя транзакцыі на тэрыторыі ЕЗ для названых асоб.

Ідэю адрасных санкцый падтрымаў еўрадэпутат ад Літвы Петрас Аўштравічус. «Слушная прапанова. Усе выканаўцы вядомыя», - заўважыў парламентарый падчас абмеркавання.

Прадстаўнікі Еўракамісіі адзначылі, што «прынялі да ўвагі» прапанову аб увядзенні адрасных санкцый супраць асоб, адказных за гэты блок.

Сваю падтрымку «Хартыі-97» выказаў кіраўнік аддзела двухбаковых стасункаў з краінамі Усходняга партнёрства Еўрапейскай службы замежных сувязяў Дырк Шубель. «Мы ўжо ўздымалі пытанне блакавання «Хартыі» на сустрэчах з беларускімі дыпламатамі. І я абяцаю, што мы будзем гэта рабіць і надалей», - адзначыў дыпламат.

Пасля сустрэчы кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламенту ў дачыненнях з Беларуссю Богдан Здраеўскі паведаміў, што накіраваў афіцыйны ліст Вярхоўнай прадстаўніцы ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыцы Магерыні з патрабаваннем прыняць захады для падтрымкі «Хартыі-97».

Па выніках паседжання можна адзначыць, што ўпершыню пагроза адрасных санкцый з боку ЕЗ у адказ на блакаванне «Хартыі-97» усур'ёз абмяркоўвалася на сустрэчы такога ўзроўню. Неадкладных санкцый з заўтрашняга дня чакаць не варта, тым не менш Карлюкевічу, Слуцкаму і Паўлічэнку, мабыць, ужо можна пачынаць карэктаваць планы адпачынкаў.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.

Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

- Чытайце «Хартыю-97» у сацыяльных сетках

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках