7 траўня 2024, aўторак, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пастанавіў прыбраць тры нулі»: правадыр рыхтуе дэнамінацыю

3
«Пастанавіў прыбраць тры нулі»: правадыр рыхтуе дэнамінацыю

У Венесуэле пачнецца замена старых балівараў на новыя.

Правадыр Венесуэлы Нікалас Мадура анансаваў дэнамінацыю нацыянальнай валюты - балівара. Прэс-канферэнцыю лідара рэспублікі 22 сакавіка трансляваў тэлеканал Globovision.

«Я прыняў пастанову падпісаць, абвясціць і актываваць з панядзелка, 4 чэрвеня, неабходную для венесуэльскай эканомікі валютную дэнамінацыю. Я пастанавіў прыбраць тры нулі з цяперашніх грошай, замяніць купюры, якія знаходзяцца ў абарачэнні і ўвесці новыя, каб гарантаваць людзям Венесуэлы іх камерцыйную і эканамічную дзейнасць», - сказаў Мадура.

У абароце з'явяцца новыя купюры на 200 балівараў з партрэтам нацыянальнага героя краіны Франсіска дэ Міранды і 500 балівараў з выявай генерала Сімона Балівара. Таксама пасля доўгага перапынку ў Венесуэле зноў пачнуць выкарыстоўваць манеты.

Такімі захадамі Мадура спадзяецца ўмацаваць эканоміку паўднёваамерыканскай краіны, якая ў апошнія гады перажывае востры крызіс. Паводле звестак Bloomberg, цяпер $1 можна абмяняць на 43 925 балівараў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках