7 траўня 2024, aўторак, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Лета стане даўжэйшым на два месяцы

5
Навукоўцы: Лета стане даўжэйшым на два месяцы
ФОТА: AP

Ізраільскія кліматолагі прыйшлі да нечаканых высноў.

Навукоўцы з універсітэта Тэль-Авіва прагназуюць глабальныя змены клімату, здольныя істотна паўплываць на працягласць летняга перыяду, паведамляе moya-planeta.ru.

Парніковыя газы - асноўны чыннік, адказны за кліматычныя змены, і ён наўпрост звязаны з дзейнасцю чалавека. Ізраільскія навукоўцы, якія апублікавалі сваё даследаванне ў Міжнародным часопісе кліматалогіі, прыходзяць да трывожных высноў: калі дзейнасць чалавека будзе ўплываць на клімат такімі ж тэмпамі, да сярэдзіны стагоддзя працягласць летняга перыяду вырасце на чвэрць, а да канца - на 50%.

Сухі і гарачы перыяд у такіх краінах, як Ізраіль, Егіпет, Лібан і Турцыя павялічыцца да паўгода, а сезон дажджоў, адпаведна, скароціцца да двух месяцаў. Гэтыя змены могуць значна паўплываць на жыццё рэгіёну: пагоршыць якасць водных рэсурсаў, змяніць тэрміны і інтэнсіўнасць сезонных захворванняў. Неабходна падрыхтавацца да змены клімату, мяркуюць навукоўцы, бо прадухіліць пацяпленне, здаецца, ужо немагчыма.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках