7 траўня 2024, aўторак, 16:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці зможа беларуская нафтавая прамысловасць вярнуць пазіцыі на ўкраінскім рынку?

5
Ці зможа беларуская нафтавая прамысловасць вярнуць пазіцыі на ўкраінскім рынку?

Страта часткі рынку нафтапрадуктаў ставіць пад пытанне станоўчае сальда гандлю Менска з Украінай.

На фоне змяншэння аб'ёмаў продажу нафтапрадуктаў, у беларуска-ўкраінскім эканамічным супрацоўніцтве назіраецца перафарматаванне структуры ўзаемнага гандлю.

Пачатак года прайшоў без падпісання нейкіх маштабных дамоў паміж дзяржавамі. Аналітыкі экспэртнай ініцыятывы «Менскі дыялог» адзначаюць некаторыя негатыўныя тэндэнцыі, піша «Ежедневник».

Па-першае, Вярхоўная Рада так і не разгледзела законапраекты «Аб унутраным водным транспарце», якія павінны былі палегчыць (і зрабіць таннейшым) транзіт беларускіх грузаў па Дняпры да партоў Чорнага мора.

Па-другое, пасля няўдалай восеньскай гульні для ўтрымання коштаў на нафтапрадукты Беларуская Нафтавая Кампанія (БНК) страчвае дзель на ўкраінскім рынку. Падзенне адбываецца як на бензінавым, так і на дызельным паліве. Экспэрты кансалтынгавай групы «А-95» мяркуюць, што БНК будзе складана вярнуць ранейшыя пазіцыі, паколькі ва Украіне падае аб'ём спажывання нафтапрадуктаў і расце ўласная перапрацоўка. А пасля восеньскіх праблем з пастаўкамі частка трэйдараў зноў сышла да польскіх і літоўскіх канкурэнтаў. Гэта сур'ёзны выклік, улічваючы, што ўкраінскі рынак з'яўляецца адным з асноўных для беларускіх НПЗ.

Гаворачы аб развіцці двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва найбліжэйшыя месяцы, экспэрты мяркуюць, што яны пройдуць пад знакам змены структуры беларускага экспарту ва Украіну. Менск будзе імкнуцца замацаваць станоўчую дынаміку збыту прадукцыі аўтапрама, машынабудавання. А БНК паспрабуе вярнуць сабе ўзровень даходаў, аднаўляючы пазіцыі на аптовым рынку і развіваючы сетку сваіх і афіляваных АЗС пад маркай UPG.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках