7 траўня 2024, aўторак, 20:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Guardian назвала краіны, якія рыхтуюцца выслаць расейскіх дыпламатаў

4
Guardian назвала краіны, якія рыхтуюцца выслаць расейскіх дыпламатаў
Фота: Getty Images

Узяць прыклад Брытаніі збіраюцца пяць дзяржаў-чальцоў ЕЗ.

Магчымасць высылкі расейскіх дыпламатаў у сувязі з атручваннем ў Вялікабрытаніі былога палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі разглядаюць яшчэ пяць краін-чальцоў Еўразвязу: Францыя, Польшча, Эстонія, Латвія і Літва. Пра гэта са спасылкай на неназваныя крыніцы паведамляе газета The Guardian.

Напярэдадні, як нагадвае выданне, у Брусэлі адбыўся саміт ЕЗ. Падчас перамоў лідары блока абмяркоўвалі адказ на «напад на Скрыпаляў у Салсбэры». Абодва яны, паводле звестак уладаў Брытаніі, былі атручаныя нервова-паралітычным рэчывам «Навічок», якое распрацоўвалася ў СССР. Адказнасць у сувязі з гэтым за тое, што здарылася прэм'ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй усклала на Маскву. З гэтым пунктам гледжання на саміце пагадзіліся і кіраўнікі дзяржаў-чальцоў Еўразвязу. Менавіта Расея, на іх думку, з большай дзеллю імавернасці, была вінаватай у гэтым інцыдэнце.

«Вялікабрытанія, Нямеччына і Францыя [падчас сустрэчы ў Брусэлі] пацвердзілі, што іншага праўдападобнага тлумачэння, акрамя таго, што адказнасць [за атручванне Скрыпаляў] нясе Расея, няма», - дадаў адзін з суразмоўцаў газеты, падкрэсліўшы, што лідары гэтых дзяржаў, з ягоных звестак, «дамовіліся аб магчымасці сур'ёзна адрэагаваць на такія дзеянні Масквы».

Акрамя таго, высылку расейскіх дыпламатаў, якія напраўду з'яўляюцца супрацоўнікамі выведвальных службаў, раней дапусціла прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайтэ.

«Мы разглядаем такія захады», - сказала яна, нагадаўшы таксама, што не віншавала Уладзіміра Пуціна з перамогай на праведзеных у Расеі прэзідэнцкіх выбарах.

У сувязі з атручваннем Скрыпаляў Вялікабрытанія 14 сакавіка прыняла пастанову аб высылцы 23 супрацоўнікаў расейскай дыпмісіі. Праз тыдзень Bloomberg даведаўся, што ад паплечнікаў у Еўропе Лондан хоча дабіцца таго ж.

Сяргей Скрыпаль, які раней быў асуджаны ў Расеі за шпіянаж на карысць Лондана, і ягоная дачка Юлія былі знойдзены без прытомнасці ў брытанскім Салсбэры 4 сакавіка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках