7 траўня 2024, aўторак, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кангрэсмэны ў ЗША зацвердзілі звыш $620 мільёнаў на дапамогу Украіне

1
Кангрэсмэны ў ЗША зацвердзілі звыш $620 мільёнаў на дапамогу Украіне

200 мільёнаў даляраў будуць пералічаныя на вайсковыя патрэбы Кіева.

Палата прадстаўнікоў амерыканскага Кангрэса ў чацвер, 22 сакавіка, зацвердзіла агульную суму дапамогі Украіне на 2018 фіскальны год (закончыцца ў ЗША 30 верасня), піша “Нямецкая хваля”.

Вылучэнне сродкаў прапісанае ва ўзгодненым чальцамі Рэспубліканскай і Дэмакратычнай партый кансалідаваным законе аб бюджэтных асігнаваннях, тэкст якога быў ухвалены 21 сакавіка.

Як вынікае з дакумента, "на ініцыятыву аб падтрыманні бяспекі Украіны" з Пентагону на ўзгадненне з амерыканскім Дзярждэпартаментам выдаецца 200 млн даляраў (162,5 млн еўра). Гэтая сума пойдзе на падрыхтоўку ўкраінскіх вайскоўцаў, закупку абсталявання і "лятальных узбраенняў абарончага характару", падтрыманне працы выведслужбаў краіны і лагістычнае забеспячэнне.

У снежні 2017 года адміністрацыя прэзідэнта ЗША ўхваліла першыя камерцыйныя пастаўкі смяротнай абарончай зброі ўкраінскага войска. Дазволеныя былі пастаўкі снайперскіх вінтовак мадэлі M107A1. Тады ж з'явілася інфармацыя аб тым, што Трамп мае намер ухваліць пастаўкі ва Украіну і комплексаў Javelin.

Фінансавая дапамога Кіеву

Яшчэ 420 млн 700 тысяч даляраў (блізу 342 млн еўраў) у рамках праекта бюджэту будуць пералічаныя ў якасці фінансавай дапамогі Кіеву. Яны будуць накіраваныя амерыканскім замежным палітычным ведамствам, Агенцтвам ЗША ў гандлі і развіцці і іншымі профільнымі арганізацыямі.

Усяго ж вайсковыя і абаронныя выдаткі ў новым бюджэце ЗША складаюць 700 млрд даляраў (569 мільярдаў еўраў). Гэты паказчык падрос на 80 млрд даляраў (65 млрд еўраў), што стала найбуйнейшым павелічэннем расходаў гэтага тыпу за апошнія 15 гадоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках