7 траўня 2024, aўторак, 11:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ryanair адкрывае рэйсы са Львова і Кіева

8
Ryanair адкрывае рэйсы са Львова і Кіева

Сярэдні кошт квіткоў з Украіны будзе ніжэйшым.

Найбуйнейшы еўрапейскі лаўкостэр, ірландская авіякампанія Ryanair, выходзіць на ўкраінскі рынак. Аб дасягненні пагаднення абвясцілі на супольным брыфінгу ў міжнародным аэрапорце «Барыспаль» прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка і генеральны дырэктар авіякампаніі Ryanair Майкл О`Ліры ў пятніцу, 23 сакавіка, паведамляе dw.com.

Як паведамляе агенцтва Reuters, плануецца, што лаўкостэр адкрые 10 кірункаў з Кіева і яшчэ пяць са Львова ў розныя аэрапорты Еўропы. Сярод іх Барселона, Варшава, Дзюсэльдорф, Кракаў, Лондан і Стакгольм.

Паводле слоў прэзідэнта Украіны, першыя рэйсы будуць здзейсненыя ў кастрычніку 2018 года. «Самыя танныя квіткі будуць каштаваць ад 10 еўраў, а сярэдні кошт квітка для Украіны будзе ніжэйшым за 40 еўраў. Кампанія разлічвае за першы год перавезці больш за 1 млн украінцаў», - заявіў Парашэнка.

Гэта не першая спроба Ryanair выйсці на ўкраінскі рынак. У сакавіку 2017 года лаўкостэр ужо абвясціў, што пачне ў кастрычніку 2017 года здзяйсняць рэгулярныя палёты з Кіева і Львова ў Вялікую Брытанію, Вугоршчыну, Галандыю, Польшчу, Швэцыю і ФРГ. У чэрвені СМІ паведамілі аб заканчэнні перамоў Ryanair c кіеўскім аэрапортам «Барыспаль». Аднак праз месяц генеральны дырэктар «Барыспаля» заявіў, што прыход Ryanair можа прычыніць аэрапорту шкоду сумай 2 мільярды грыўняў, і абвінаваціў ірландскую кампанію ў палітычным ціску. У выніку Ryanair абвясціў аб скасаванні запланаваных рэйсаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках