7 траўня 2024, aўторак, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Лукашэнка схітраваў наконт супрацоўніцтва з Грузіяй

10
Як Лукашэнка схітраваў наконт супрацоўніцтва з Грузіяй

Прыгожыя словы Лукашэнкі і не вельмі прыгожая рэальнасць.

У Тбілісі ад Аляксандра Лукашэнкі пачулі нечаканую заяву з нагоды развіцця эканамічных стасункаў, піша «Салiдарнасць».

- Таго, што нашы грузінскія калегі так спрацуюць, шчыра прызнаюся, я не чакаў. Таму я без ліслівасці вам кажу: вы мяне прыемна здзівілі, вы проста малайцы ў гэтым плане, і, напэўна, за вамі вялікая будучыня.

Што не выкарысталі айчынныя эканамісты? Што гэта за прарыў, якога ў Беларусі не заўважылі? Тым больш і дзяржаўная тэлевізія паўтарае аб уражлівым росце эканамічнага супрацоўніцтва. Да прыкладу, тэлеканал СТВ паведаміў: «За апошні час удалося дамагчыся сур'ёзнага прагрэсу ў гандлі. Усяго за тры гады пасля мінулага візіту беларускага лідара ў Грузію, тавараабарачэнне з ёй вырасла ўдвая».

Ого! Трэба думаць, нездарма працуюць Лукашэнка і Маргвелашвілі.

Толькі, калі азнаёміцца са звесткамі Белстата, сітуацыя перастае быць такой прыгожай. Тавараабарачэнне з 2015 года не расло, а ўсяго толькі аднаўляла пазіцыі ў параўнанні з 2012-м.

Больш за тое, можна казаць хутчэй пра правал намечаных прэзідэнтамі Беларусі і Грузіі планаў, чым пра іх паспяховую рэалізацыю. Вясной 2015 года Лукашэнка паведаміў, што краіны дамовіліся найбліжэйшым часам нарасціць тавараабарачэнне да 200 млн даляраў.

Гэтая лічба сама па сабе не ўражлівая, калі ўспомніць, што кіраўніцтва краіны ў перамовах з іншымі дзяржавамі звычайна кажа аб тавараабарачэнні 500 млн даляраў, а то і мільярдзе.

Але за тры гады сталых перамоў і да сціплай лічбы 200 млн наблізіцца не атрымалася. Дзяржканалы кажуць пра 112 мільёнаў - відаць, за мінулы год. Дарэчы, столькі ж складае тавараабарачэнне з маленечкай Эстоніяй.

Кіраўнікі Беларусі і Грузіі ездзяць адно да аднаго ў госці, дэгустуюць каньяк, але прыкметных вынікаў ад іх вячорак фактычна няма.

У Тбілісі Лукашэнка падарыў Георгію Маргвелашвілі трактар. Але наўрад ці ён дапаможа нарасціць тавараабарачэнне да запланаванага ўзроўню.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках