7 траўня 2024, aўторак, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскі паліцыянт, які першым падышоў да Скрыпаля, даў каментар

Брытанскі паліцыянт, які першым падышоў да Скрыпаля, даў каментар
НІК БЭЙЛІ

З лякарні дадому адпусцілі брытанскага паліцыянта Ніка Бэйлі.

Нік Бэйлі першым падышоў да атручанага экс-выведніка Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі. Пра гэта гаворыцца ў сюжэце ТСН.Ночь.

У якім ён цяпер стане - не выдаюць, толькі кажуць, што яму лепш. У лякарні Нік Бэйлі правёў больш за два тыдні. Цяпер першы раз пракаментаваў сваё атручэнне, перадаўшы заяву для грамадскасці праз свайго шэфа, паведамляе Mail Online.

Нік Бэйлі сказаў, што ягоны досвед атручвання быў «абсалютна сюррэалістычным».

«Я прызнаю, што «нармальнае» жыццё для мяне, напэўна, ужо ніколі не будзе такім жа, як раней - і цяпер маёй жонцы Сары і мне трэба засяродзіцца на пошуку новага нармальнага для нас і для нашых дзяцей», - заявіў Нік Бэйлі.

Тым часам брытанскія СМІ паведамляюць, што да медыкаў звярнуўся іншы паліцыянт - з нязначнымі сімптомамі атручвання.

Сам экс-шпіён Сяргей Скрыпаль і ягоная дачка дагэтуль у рэанімацыі. 22 сакавіка суд Лондана дазволіў узяць ўзоры крыві Скрыпалей для аналізу, які будуць праводзіць экспэрты Арганізацыі ў забароне хімічнай зброі. Брытанскі суддзя заявіў, што разумовыя здольнасці абодвух могуць быць пад пагрозай. Невядома таксама, ці змогуць яны цалкам аднавіць здароўе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках