8 траўня 2024, Серада, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З якімі сусветнымі лідарамі сустракаліся спартоўцы з Беларусі

З якімі сусветнымі лідарамі сустракаліся спартоўцы з Беларусі

Цікавыя кадры з гісторыі беларускага спорту.

У гісторыі беларускага спорту дастаткова прыкладаў, калі нашы славутыя спартоўцы траплялі на прыёмы да лідараў замежных дзяржаў, піша «Трибуна».

Вольга Корбут і прэзідэнт ЗША Рычард Ніксан

Пасля трыумфу на Алімпіядзе ў Мюнхене Корбут з трэнерам Рэнальда Кнышом давала паказальныя выступы ва ўсім свеце. Асаблівай папулярнасцю Вольга карысталася ў ЗША. Прэзідэнт Рычард Ніксан таксама не абмінуў алімпійскую чэмпіёнку і запрасіў яе на прыём у Белы Дом. Ніксан пахваліў Корбут і адзначыў значнасць яе выступу на Гульнях для міжнароднай палітыкі.

- Ён сказаў, што мой выступ у Мюнхене паспрыяў зняццю палітычнага напружання паміж ЗША і СССР больш, чым праца пасольстваў за пяць гадоў, - пазней распавядала Вольга.

На развітанне амерыканскі лідар зрабіў сімвалічныя падарункі спартоўцы і яе трэнеру: Корбут атрымала залатыя завушніцы, а Кныш - срэбраныя запінкі.

Аляксандр Мядзведзь і прэзідэнт Егіпта Анвар Садат

Падчас візіту ў Егіпет нацыянальная каманда СССР у барацьбе сустракалася з кіраўніком дзяржавы Анварам Садатам. На мерапрыемстве здарыўся інцыдэнт, які ледзь не ператварыўся ў буйны міжнародны скандал. Падчас поціску рукі Аляксандр Мядзведзь так моцна сціснуў руку прэзідэнту, што той аж войкнуў ад болю. Ахоўнікі кінуліся на абарону Садата і паспрабавалі скруціць беларускага асілка. На шчасце, сітуацыя развязалася хутка. Егіпецкі лідар падаў знак целаахоўнікам, што нічога страшнага не адбылося. Затым усе дружна пасмяяліся.

Баскетбалісты МРТІ Менск і прэзідэнт Сальвадора Альфрэда Крысціяні

У пачатку 90-х чэмпіён Беларусі адправіўся ў невялікае турнэ па Лацінскай Амерыцы. Першым месцам прыпынку сталічнай каманды стала Мексіка, дзе беларусы правялі спарынгі са студэнцкімі камандамі, нацыянальнай камандай Кубы і вядучым клубам рэгіёну «Ацтэкі». Затым менчукі адправіліся на некалькі дзён у Сальвадор. Дзяржава, якая ў той час толькі адыходзіць ад 12-гадовай грамадзянскай вайны, зрабіла моцнае ўражанне на спартоўцаў: дабіраліся яны да Сальвадора на вайсковым самалёце, харчаваліся ў краіне аднымі ананасамі і гулялі ў падвалах на бетонных пляцоўках пры запоўненых сямітысячных трыбунах. Яшчэ адным запамінальным момантам стала паездка на ранча да тагачаснага лідара сальвадорцаў Альфрэда Букарда. Палітык - вялікі прыхільнік баскетбола і ў маладосці нават займаўся гэтым тыпам спорту.

Аляксандр Глеб і каралева Вялікай Брытаніі Элізабэт II

Эліхзабэт II - даўняя прыхільніца «Арсенала». Любоў да «кананіраў» ёй прышчапіла маці. Унук каралевы, прынц Гары, таксама вялікі фанат «пушкароў» і нярэдка з'яўляецца на гульнях лонданцаў.

У кастрычніку 2006 года, калі «Арсенал» адкрываў «Эмірэйтс», чакалася, што каралеўская асоба возьме ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі. Але праз праблемы са здароўем яна прапусціла мерапрыемства. Элізабэт II сустрэлася са сваімі ўлюбёнцамі праз некалькі месяцаў. Арсэна Венгера і футбалістаў, у ліку якіх быў і Алекс Глеб, запрасілі ў Букінгемскі палац, дзе каралева пагутарыла з камандай за кубачкам гарбаты. «Арсенал» стаў першым у гісторыі клубам, якія пабылі ў рэзідэнцыі брытанскіх манархаў.

Дар'я Домрачава і кароль Нарвегіі Харальд V

Кароль Нарвегіі Харальд V - заўзяты прыхільнік біятлона і вялікі фанат Уле Эйнара Б'ёрндалена. Нарвежская лідар неаднаразова назіраў за выступамі Уле Эйнара на этапе ў Осла і сустракаўся з ім асабіста ў рэзідэнцыі. Пасля трыумфу Б’ёрндалена ў Сочы кароль адным з першых павіншаваў падданага.

Харальд V па магчымасці наведвае гонкі ў Хольмэнколене. У манарха ёсць добрая традыцыя: проста ў ложы стадыёна ён прымае пераможцаў і асабіста іх віншуе. На такой нефармальнай аўдыенцыі пабывалі многія біятланісты, у тым ліку Уле Эйнар Б'ёрндален, Мартэн Фуркад і Сімона Хаўсвальд.

У нядзелю ў сталіцы Нарвегіі Дар'я Домрачава здабыла «золата» ўжо чацвёртым разам, але з нарвежскім каралём сустрэлася ўпершыню. Папярэднія перамогі беларуска здабывала ў адсутнасці высокапастаўленага госця на трыбунах.

- Сустрэча з каралём для мяне была вельмі нечаканай і прыемнай. Я вельмі шмат гонак правяла ў Халмэнколене і было шмат перамог тут. Але да гэтага не было пераможных гонак, на якіх прысутнічаў кароль. Сёння мне ўдалося падняцца на трыбуну да каралеўскай асобы. Гэта вельмі ганарова і вялікі гонар для мяне. Выдатна, што кароль Нарвегіі такі вялікі аматар і прыхільнік спорту і атрымлівае асалоду ад нашых біятлонных баталій, - дзеліцца эмоцыямі Дар'я.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках