7 траўня 2024, aўторак, 13:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Эстоніі прапанаваў санкцыі супраць фігурантаў «спісу Магніцкага»

Кіраўнік МЗС Эстоніі прапанаваў санкцыі супраць фігурантаў «спісу Магніцкага»
СВЕН МІКСЕР

ЕЗ і дзяржавы-чальцы павінны рэагаваць на сітуацыі ў рэгіёне і садзейнічаць стабільнасці і бяспецы.

Міністр замежных спраў Эстоніі Свен Міксер прапануе ўраду ўвесці абмежавальныя захады супраць 49 расейцаў на падставе так званага «спісу Магніцкага». Пра гэта паведамляе «Еврорпейская правда» са спасылкай на Postimees.

Міксер сказаў, што наважыў падаць ураду прапанову аб увядзенні санкцый супраць людзей, якія маюць дачыненне да сур'ёзных парушэнняў правоў чалавека, з тым, каб прыцягнуць увагу да ўдзелу ў парушэннях міжнароднага права.

«На такую палітычную эскалацыю, якую мы назіраем апошнім часам, неабходна адказваць і выкарыстоўваць усе магчымасці, якія надаюцца як унутраным, так і міжнародным правам», - падкрэсліў міністр.

Міксер таксама ўказаў на пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў непасрэднай блізкасці ад межаў ЕЗ у апошнія дзесяцігоддзі.

«ЕЗ і дзяржавы-чальцы павінны рэагаваць на пагаршэнне сітуацыі ў нашым рэгіёне і спрыяць стабільнасці і бяспецы на межах ЕЗ. Эстонія, безумоўна, адна з тых, хто гатовы дзейнічаць», - сказаў міністр.

Нагадаем, у лютым Латвія забараніла ўезд у краіну 49 замежнікам, занесеным у так званы «спіс Магніцкага», Літва зрабіла тое ж у студзені.

Згодна з асноўнымі раздзеламі дакумента, у краіну забараняюць уезд замежнікам, звязаным з буйнамаштабнай карупцыяй, адмываннем грошай ці парушэннямі правоў чалавека.

«Закон Магніцкага» атрымаў сваю назву ў імя загінулага ў 2009 годзе ў расейскай турме юрыста Сяргея Магніцкага.

Ён раскрыў фінансавыя махінацыі расейскіх службовых асоб і грамадзян, у выніку якіх было прысвоена 260 млн даляраў з грошай падаткааплатнікаў. Магніцкі быў затрыманы, правёў 358 дзён за кратамі, зазнаў катаванні, а затым памёр у турме.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках