7 траўня 2024, aўторак, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пляменніка Пуціна абралі ў кіраванне «Газпрамам»

9
Пляменніка Пуціна абралі ў кіраванне «Газпрамам»

Міхаіл Пуцін валодае невялікім пакетам акцый «Газпрама».

Рада дырэктараў «Газпрама» выбрала Міхаіла Яўгенавіча Пуціна (сын стрыечнага брата прэзідэнта Расеі Яўгена Пуціна) сябрам праўлення кампаніі і ўзгадніў яго прызначэнне намеснікам старшыні праўлення. У паведамленні «Газпрама» адзначаецца, што Міхаіл Пуцін абраны ў праўленне кампаніі тэрмінам на пяць гадоў, паведамляе rbc.ru.

У дакуменце адзначаецца таксама, што Міхаіл Пуцін мае невялікі пакет акцый «Газпрама» сумаю 0,000313% статутнага капіталу. Паводле бягучых рынкавых коштаў такі пакет складае прыкладна 10,5 млн руб.

Раней крыніца РБК паведамляла, што Міхаіл Пуцін можа заняць у праўленні «Газпрама» месца нябожчыка намесніка старшыні праўлення «Газпрама» Аляксандра Казлова, які займаўся каардынацыяй гаспадарчага і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння кампаніі, але ў 2017 годзе раптоўна памёр у 65 гадоў.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў казаў журналістам, што Міхаіл Пуцін з'яўляецца «далёкім сваяком прэзідэнта», дадаўшы, што яны фактычна не маюць зносін.

Міхаіл Пуцін, сын стрыечнага брата прэзідэнтаЯўгена Пуціна, нарадзіўся ў Іванава ў 1967 годзе. У 2004- 2007 гадах ён працаваў начальнікам медыцынскага ўпраўлення ААТ «Газпрам», з 2007 года займае пасаду намесніка старшыні праўлення ААТ «СОГАЗ».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках