7 траўня 2024, aўторак, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мексіцы запусцілі крыптавалюту, што падтрымліваецца перцам

3
У Мексіцы запусцілі крыптавалюту, што падтрымліваецца перцам

Стартап Amar Hidroponia прадае «перачную» крыптавалюту.

У спробе прыцягнуць сродкі ад невялікіх інвестараў, мексіканскі стартап Amar Hidroponia прадае лічбавую валюту, што падтрымліваецца перцам хабанера. Згодна з Bloomberg, кожная манета, якая атрымала назву Agrocoin, падмацаваная квадратным метрам хабанера, піша сайт psm7.com.

Прэзідэнт Amar Hidroponia Радрыга Дамензайн назваў Agrocoin новым інвестыцыйным прадуктам, што падтрымліваецца сельскагаспадарчымі таварамі.

Адна манета каштуе 500 песа ($27). Кампанія заявіла, што кожны год яна можа выплачваць дывідэнды сумаю 30% ад кошту манет. Вядома, гэты працэнт будзе залежаць ад абароту продажаў і попыту на перац.

На гэты момант кампанія прадала толькі 50 тысяч манет (пры агульнай колькасці 1 млн). Інвестары могуць купляць манеты на вэб-сайце кампаніі.

Акрамя сельскагаспадарчай прадукцыі, крыптавалюты могуць падмацоўвацца любымі відамі актываў - напрыклад, нафтай. Варта толькі ўспомніць, як прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура паабяцаў падтрымаць нацыянальную крыптавалюту краіны - Petro - запасамі прыродных рэсурсаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках